В Кореличском районе действует запрет на посещение лесов

У лес ні нагой

У Беларусі на сённяшні дзень дзейнічаюць забароны і абмежаванне на наведванне лясоў у 57 раёнах. Гэта вынікае з даных аператыўнай карты, размешчанай на сайце Мінлясгаса.

Больш за ўсё раёнаў, дзе ўведзена поўная забарона, у Гомельскай вобласці — 16. Абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх 17 раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў 20 — Мінскай (выключэнне склаў Лагойскі раён). У Брэсцкай вобласці забарона ўведзена ў двух раёнах — Пружанскім і Бярозаўскім. Пры гэтым на ўсёй тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей можна свабодна наведваць лясныя масівы.