На полях Кореличчины: обзор сельхозработ на 29 сентября
Дадзеныя райсельгасхарчу на 29 верасня
Пад сяўбу азімых культур узарана 81% плошчаў, пасеяна 54% азімых зерневых. Пад сяўбу азімых зерневых падрыхтавана 62% плошчаў.
На палях раёна працягваецца ўборка саломы. Вызвалена 95% плошчаў, засталося ўбраць амаль 934 га.
Ідзе ўборка кукурузы на сілас. Убрана 2267 га з неабходных 6545 га, ці 35%. На сілас убрана 48% плошчаў, валавы збор складае 88798 тон пры ўраджайнасці 392 ц/га.
Убрана 20% бульбы, атрмана 525 тон пры ўраджайнасці 350 ц/га.
Цукровыя буракі выкапаны на плошчы 14% або 455 га з неабходных 3355 га. Накапана 25714 тон пры ўраджайнасці 565 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 22089 тон.
Іна ЛЕЙКА