«Царь-хлеб» едет в Малюшичи

22 верасня ў аграгарадку Малюшычы на пляцоўцы Дома культуры пройдзе Свята хлеба.

У праграме: конкурс хлебабулачнай выпечкі, выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. Адначасова кірмаш стане пляцоўкай, дзе жыхарам і гасцям аграгарадка прапануюць прыняць удзел у віктарынах і забаўляльных конкурсах, сфатаграфавацца ў вопратцы пекара і хлебароба.

Таксама ўсе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах, падчас якіх спецыялісты навучаць ляпіць мудрагелістыя фігуры з цеста і масцікі. Акрамя таго, наведвальнікаў свята чакае святочны канцэрт калектываў і выканаўцаў Карэліцкага раёна.

Пачатак: 14:00
Даведкі па тэл. 8(1596)2-08-99.

Добавить комментарий