Кореличская библиотека представила книги-юбиляры 2019 года белорусской и зарубежной литературы

? Дзень нараджэння — цудоўнае свята. І Карэліцкая раённая бібліятэка вырашыла расказаць чытачам з дапамогай прэзентацый, для якіх кніг 2019 год стане юбілейным.

Пачнем з роднай літаратуры. Падборка атрымалася лірычная. Тут вы знойдзеце шмат выдатных зборнікаў паэзіі. Проза таксама прадстаўлена творамі, шырока вядомымі і любімымі ў беларусаў. Сярод іх — раман «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, чый лёс у свой час быў цесна звязаны з Карэліччынай. Дагадзілі і тэатралам, у спіс трапілі адразу дзве п’есы.

? 1. Раіса Баравікова — зборнік паэзіі «Рамонкавы бераг» (45 гадоў).
? 2. Рыгор Барадулін — зборнік паэзіі «Рум» (45 гадоў).
? 3. Пятрусь Броўка — зборнік вершаў «Пахне чабор» (60 гадоў).
? 4. Янка Брыль — раман «Птушкі і гнёзды» (55 гадоў).
? 5. Канстанцыя Буйло — зборнік вершаў «Курганная кветка» (105 гадоў).
? 6. Васіль Быкаў — аповесць «Альпійская балада» (55 гадоў).
? 7. Артур Вольскі — кніжка для дзяцей «Чарнічка» (55 гадоў).
? 8. Уладзімір Дубоўка — казка «Мілавіца» (55 гадоў).
? 9. Уладзімір Караткевіч — раман «Чорны замак Альшанскі» (40 гадоў).
? 10. Якуб Колас — аповесць «Дрыгва» (85 гадоў).
? 11. Янка Купала — п’еса «Тутэйшыя» (95 гадоў).
? 12. Андрэй Макаёнак — п’еса «Зацюканы апостал» (50 гадоў).
? 13. Янка Маўр — аповесць «ТВТ» (85 гадоў).
? 14. Пімен Панчанка — зборнік «Кніга вандравання і любові» (60 гадоў).
? 15. Іван Шамякін — раман «Сэрца на далоні» (55 гадоў).
? 16. Іван Шамякін — раман «Атланты і карыятыды» (45 гадоў).

Юбіляры замежнай літаратуры таксама радуюць вока чытача.

? 1. Ханс Хрысціян Андэрсэн — «Снежная каралева» (175 гадоў).
? 2. П’ер Агюстэн Бамаршэ — «Жаніцьба Фігаро» (235 гадоў).
? 3. Жуль Верн — «20000 лье пад вадой» (150 гадоў).
? 4. Ёган Вольфганг фон Гётэ — «Пакуты юнага Вертера» (245 гадоў).
? 5. Эрнст Тэадор Амадэй Гофман — «Крошка Цахес па мянушцы Цынабер» (200 гадоў).
? 6. Віктар Гюго — «Чалавек, які смяецца» (150 гадоў).
? 7. Даніэль Дэфо — «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» (300 гадоў).
? 8. Рафаэла Джаваньёлі — «Спартак» (145 гадоў).
? 9. Джозеф Рэдзьярд Кіплінг — «Кніга джунгляў» (125 гадоў).
? 10. Жан Батыст Мальер — «Тарцюф» (350 гадоў).
? 11. Эрых Марыя Рэмарк — «На Заходнім фронце нічога новага» (90 гадоў).
? 12. Джон Рыд — «Дзесяць дзён, якія ўзрушылі свет» (100 гадоў).
? 13. Марк Твэн — «Прыгоды Гекльберы Фіна» (135 гадоў).
? 14. Памэла Трэверс — «Мэры Попінс» (85 гадоў).
? 15. Эрнэст Хемінгуэй — «Бывай, зброя!» (90 гадоў).

Слайд-шоу: korelichi-cls.of.by