Августовская конференция собрала в Кореличах большую педагогическую семью района

Па нязменнай традыцыі ў апошнія дні летняга адпачынку педагагічныя калектывы ўстаноў адукацый раёна збіраюцца на збіраюцца на жнівеньскай педканферэнцыі, якая становіцца пляцоўкай для прафесійных зносін, магчымасцю падзяліцца з калегамі поспехамі і дасягненнямі, абмеркаваць пэўныя праблемы і недахопы, падвесці вынікі работы мінулага года і паставіць задачы на новы. Сёлетні педагагічны форум адбыўся 28 жніўня ва ўтульнай зале раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Падняўшыся на другі паверх Дома культуры, удзельнікі і госці мерапрыемства нібыта траплялі ў творчую майстэрню, напоўненую рознакаляровымі фарбамі і прыемным летнім водарам. Арыгінальныя кампазіцыі з жывых кветак, створаныя рукамі педагогаў устаноў адукацыі раёна ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, яскрава раскрывалі творчыя здольнасці педагагічных калектываў Карэліччыны. Таксама была прэзентавана выстава фотаработ настаўніка пачатковых класаў СШ №2 г.п. Карэлічы Ларысы Шуглі.

Ганаровымі ўдзельнікамі жнівеньскай педканферэнцыі сталі старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сонгін, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах Вольга Папко, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Абрамчык.

Цёплыя віншаванні і словы ўдзячнасці за нялёгкую, але такую неабходную ва ўсе часы працу педагога адрасаваў усім прысутным кіраўнік раённай вертыкалі ўлады Віктар Шайбак.

– Сёння мы сабраліся ў гэтай зале для таго, каб кожны змог паставіць перад сабой пэўны арыенцір, мэты і задачы, якія ён будзе імкнуцца выканаць на працягу новага навучальнага года, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Наша задача – прыкласці ўсе намаганні, каб выпускнікі, якія пакідаюць сцены ўстаноў адукацыі раёна, добра арыентаваліся ў сучаснай інфармацыйна-інавацыйнай прасторы, а пасля заканчэння сярэдняй альбо вышэйшай навучальных устаноў сталі запатрабаванымі спецыялістамі ў той ці іншай сферы.

“Што ўяўляе сабой сістэма адукацыі Карэліччыны? Як яна развіваецца? З якімі праблемнымі пытаннямі сутыкаецца і на што накіравана ў будучыні?” Адказы на ўсе гэтыя пытанні прагучалі ў справаздачы “Ад задач да рашэнняў – ключавыя арыенціры развіцця сістэмы адукацыі Карэліцкага раёна” начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Ірыны Асташэвіч.

– Вынікі работы сістэмы адукацыі ў мінулым навучальным годзе радуюць з аднаго боку і прымушаюць задумацца з другога, – адзначыла Ірына Асташэвіч. – Штогод у адукацыйнай сетцы раёна адбываюцца пэўныя змяненні. Так, з верасня 2019 года будзе ліквідавана Варанчанская базавая школа, Баранавіцкая сярэдняя школа будзе рэарганізавана ў базавую, Ярэміцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа стане дзіцячым садам-базавай школай. У новым навучальным годзе за парты сядуць 1670 вучняў, з якіх 156 першакласнікі.

Прыярытэтнай задачай адукацыйнай палітыкі, з якой педагогі раёна паспяхова спраўляюцца, з’яўляецца  павышэнне якасці адукацыі. 72,6% (+1,4%) выпускнікоў-2019 скончылі навучальны год на 5-10 балаў, 7,73% – на 9-10 балаў. У выніку паказчык якасці адукацыі ўзрос на 1,2% і склаў 58,7%. На стабільным узроўні застаецца сярэдні бал паспяховасці – 7,14. На 4,4% павялічылася колькасць вучняў, якія атрымалі атэстаты асобнага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём. Радуюць вынікі цэтралізаванага тэсціравання: вучаніца СШ №1 г.п. Карэлічы Марта Чыж атрымала 100 балаў па біялогіі. У мінулым годзе ў раёне ўпершыню была праведзена алімпіяда па прадмету “Фізічная культура і здароўе”, у якой прынялі ўдзел 26 вучняў 8-11 класаў з 11 устаноў адукацыі. Пераможца раённага этапу вучань Цырынскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Мацвей Адамушка рэзультатыўна выступіў на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды, заваяваўшы дыплом ІІІ ступені.

Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага і фінансавага развіцця дазваляюць зрабіць выснову, што сістэма адукацыі раёна развіваецца. Выдаткі ўстаноў адукацыі Карэліччыны з улікам сродкаў, вылучаных на рэалізацыю дзяржаўных праграм за 7 месяцаў 2019 года, прафінансаваны ў памеры 6856,8 тысяч рублёў. Завершаны работы па абсталяванні сістэмамі відэаназірання ўсіх устаноў адукацыі, а таксама 17 харчблокаў на суму 9,4 тысяч рублёў. Праведзена замена 50%  вокнаў у спальных памяшканнях Дашкольнага цэнтра разіцця дзіцяці г.п. Карэлічы і 100% – у Жухавіцкім дзіцячым садку. Для ажыццяўлення падвозу вучняў набыта 2 аўтобуса для сярэдняй школы №2 г.п. Карэлічы і Лукскай сярэдняй школы.

– Паважаныя калегі, – звярнулася да прысутных начальнік упраўлення адукацыі раёна. – Зробленая работа заслугоўвае павагі. Намі дасягнуты пэўныя высоты. Аднак адукацыйная дзейнасць патрабуе пастаяннага развіцця, імкнення да самарэалізацыі. Перад намі стаяць складаныя задачы, якія сумеснымі намаганнямі мы абавязкова зможам выканаць.

Па традыцыі ў дзень правядзення жнівеньскай педканференцыі на святочнай сцэне сустракаюцца вопытныя і мудрыя педагогі-ветэраны і маладыя спецыялісты, якія толькі ўступаюць у вялікую педагагічную сям’ю раёна. Сёлета 7 учарашніх выпускнікоў 1 верасня зробяць першыя крокі ў прафесію на роднай карэліцкай зямлі. Намеснік старшыні райвыканкама Руслан Абрамчык выказаў словы ўдзячнасці ветэранам за шматгадовую добрасумленную працу, даў жыццёвыя наказы моладзі і ўручыў рабятам кветкі і памятныя падарункі.

Безумоўна, адным з самых хвалюючых і прыемных эпізодаў педагагічнага форуму стала цырымонія ўзнагароджання. За плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сонгін уручыў Граматы Міністэрства адукацыі настаўніку фізічнай культуры і здароўя Лукскай сярэдняй школы Уладзіміру Грэмяка і настаўніку геаграфіі СШ №1 г.п. Карэлічы Вользе Маліноўскай. Ганаровымі Граматамі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ірына Асташэвіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры Аюцавіцкай базавай школы Іна Уцюж, настаўнік матэматыкі СШ г.п. Мір Іна Хіневіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 г.п. Карэлічы Святлана Шчука.

Граматы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ўручаны настаўніку фізічнай культуры і здароўя Цырынскага ВПК дзіцячы сад-СШ Міхаілу Бындзе, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Жухавіцкай сярэдняй школы Наталлі Гурын, выхавальніку дашкольнай адукацыі Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы Алене Яўсейчык, настаўніку фізічнай культуры і здароўя Красненскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Вользе Матусевіч, настаўніку англійскай мовы СШ №2 г.п. Карэлічы Наталлі Нікіцінай, настаўніку пачатковых класаў СШ г.п. Мір Наталлі Орсіч, кіраўніку фізічнага выхавання ясляў-сада г.п. Мір Галіне Пляскач, настаўніку геаграфіі Аюцавіцкай базавай школы Галіне Сянчук, настаўніку пачатковых класаў СШ №1 г.п. Карэлічы Іне Суднік, настаўніку фізічнай культуры і здароўя Райцаўскага ВПК дзіцячы сад-СШ Таццяне Якімовіч.

Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама ўзнагароджаны 27 работнікаў сістэмы адукацыі Карэліччыны.

На такім урачыстым моманце жнівеньская педагагічная канферэнцыя падышла да завяршэння. Працягам мерапрыемства сталі дэфіле вучняў у школьнай форме і творчыя нумары ў выкананні работнікаў сферы культуры раёна, якія гучнымі песнямі і танцамі павіншавалі педагогаў Карэліччыны з вялікім настаўніцкім святам.

?ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАЙ!?

За шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, высокія паказчыкі ў рабоце Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

? ГАСЦІЛО Тамара Вячаславаўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа”;
? ЛАГУТА Святлана Аляксандраўна, настаўнік геаграфіі ДУА “Баранавіцкая сярэдняя школа”;
? РОЎДАН Наталля Мікалаеўна, намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы”.

Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

? АСТАШЭВІЧ Ірына Валер’еўна, начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама;
? ЖУК Галіна Паўлаўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы”;
? КАРАСЬ Ларыса Віктараўна, дырэктар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;
? МАКЛЮК Аляксандр Уладзіміравіч, настаўнік матэматыкі ДУА “Райцаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”;
? ПАСТУХОВА Інэса Іванаўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір”;
? СКОК Наталія Яўгеньеўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №1 г.п. Карэлічы”.

Аксана ЯНУШ
Фото Вікторыі КАСЦЮК і Марыны КАЗЛОВІЧ

?? ФОТАГАЛЕРЭЯ ??