Аграрии СПК «Маяк-Заполье» получили лучшую в районе урожайность кукурузы на силос и на зерно — 485 ц/га и 147 ц/га соответственно

На палях Карэліччыны працягваюцца асеннія сельскагаспадарчыя работы. На парадку дня – уборка цукровых буракоў, зяблевая апрацоўка глебы і ўнясенне арганічных угнаенняў.

У раёне завершана ўборка кукурузы, і сёння можна назваць канчатковыя вынікі, якіх дасягнулі карэліцкія аграрыі. Валавы збор зялёнай масы склаў 172650 тон пры сярэднераённай ураджайнасці 337 ц/га, кукурузных зярнят – 10971 тона пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 111 ц/га. Найвышэйшую ўраджайнасць кукурузы на сілас і на зерне атрымалі аграрыі СВК “Маяк-Заполле” – 485 ц/га і 147 ц/га адпаведна.

На Карэліччыне працягваецца ўборка салодкага ўраджаю бягучага года. На раніцу 29 кастрычніка ўбрана 2686 га, альбо 76% ад плану ў 3550 га. Накапана 150041 тона пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 559 ц/га. На перапрацоўку адпраўлена 115837 тон сыравіны.

На ўчарашні дзень працаўнікамі раёна зябліва ўзнята на 9725 га, альбо 56% ад запланаваных 17412 га. Да таго ж карэліцкія працаўнікі ажыццяўляюць падкос шматгадовых траў з наступным пакаваннем у стрэйч-плёнку.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара