В Кореличском районе завершилась благотворительная акция «Чудеса на Рождество»
15 студзеня 2021 года закончылася дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды». Навагоднія святы — самы чароўны час, калі здараюцца цуды і збываюцца жаданні.
«Цуды на Каляды» — штогадовае сумеснае мерапрыемства Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У перыяд з 15 снежня 2020 года па 15 студзеня 2021 года прадстаўнікі гэтых грамадскіх аб’яднанняў імкнуцца акружыць увагай і клопатам тых рабят, якія найбольш у гэтым маюць патрэбу. Віншаванні і падарункі накіроўваюцца ў дамы-інтэрнаты, прытулкі, бальніцы і рэабілітацыйныя цэнтры, адрасуюцца дзецям з інваліднасцю, дзецям-сіротам, шматдзетным і апякунскім сем’ям, а таксама дзецям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Сімвалам акцыі «Цуды на Каляды» з’яўляюцца чырвоныя рукавічкі, зробленыя сваімі рукамі.
У рамках гэтай акцыі піянерскія дружыны раёна, а таксама цімураўскія і валанцёрскія атрады (909 рабят) прынялі актыўны ўдзел у піянерскай раённай акцыі «Падарунак сябру», акцыях «Кошык дабра», «Малышок», «Мы разам», рэйды «Твары дабро», «Дабрынёю поўны свет» — сабрана і ўручана 388 падарункаў, аказана дапамога 541 дзіцяці.
Цікава і весела прайшлі дабрачынныя святы «Падарожжа ў казачны лес», «Навагодняе цуда», гульнявыя праграмы «Навагодні экспрэс», «Новы год да нас ідзе». Тэатралізаваныя віншаванні, песні, танцы, жарты, карагоды — усё дарыла рабятам радасць, веру ў цуды, дабрыню.
Вікторыя РУСЕЦКАЯ,
метадыст ДУДА «Карэліцкі раённы Цэнтр творчасці»