Вода, дороги, фонари. С какими вопросами звонят кореличчане на «прямые линии» в райисполком

Кіраўніцтва Карэліцкага райвыканкама працягвае практыку правядзення суботніх прамых тэлефонных ліній.

Жыхар вёскі Загор’е Турэцкага сельскага Савета папрасіў усталяваць у вёсцы дарожны знак, які б забараняў грузавому транспарту і сельскагаспадарчай тэхніцы ездзіць праз Загор’е. У райвыканкаме паведамілі, што гэтае пытанне будзе разгледжана на пасяджэнні камісіі па бяспецы дарожнага руху пры райвыканкаме ў першым квартале бягучага года. Пакуль няма знака, кіроўцам ДП “Чарняхоўскі-Агра” забаронена рухацца праз вёску на буйнагабарытнай тэхніцы.

Жыхар пасёлка Мір звярнуўся на прамую лінію з просьбай адрамантаваць водаразборную калонку, якая замерзла ў моцныя маразы. Служба камунгаса па гарачых слядах выканала заяўку.

Жыхар Міратыч пацікавіўся, ці можна правесці водаправод у вёсцы. Тэлефанаваўшаму вяскоўцу патлумачылі, што існуе магчымасць падключыцца да вадаправоднай сеткі СВК “Свіцязянка-2003” за кошт уласных сродкаў. Для гэтага жадаючыя атрымліваць ваду ў дамы вяскоўцы павінны атрымаць у райвыканкаме дазвол на праектаванне і будаўніцтва аб’екта або заключыць дагавор з упраўленнем капітальнага будаўніцтва на аказанне паслуг па выкананні функцый заказчыка.

Жыхар Навагрудка, маці якога жыве ў вёсцы Зарэчча Малюшыцкага сельсавета, паведаміў, што ў вёсцы не працуе вулічны ліхтар. Карэліцкі РЭС аператыўна зрэагаваў на сітуацыю і замяніў лямпу.

Іна ЛЕЙКА