27, 29 и 30 пройдут приемы граждан, а 28 марта состоится «прямая линия»

прыём грамадзян

30 сакавіка 2023 года з 14.00 да 16.00 у чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі (г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 8) падчас прафсаюзнага прыёму грамадзян адбудзецца дзень прававой асветы, прававой культуры з удзелам прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Рамана Аляксандравіча ЦІМАШКОВА па тэме: «Асаблівасці рэгулявання працы жанчын і работнікаў, якія маюць сямейныя абавязкі». Падчас прыёму будзе праводзіцца «прамая лінія», кантактны тэлефон 8(01596)74-9-84.

29 сакавіка 2023 года з 11.00 да 13.00 начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Русланам Юр’евічам АБРАМЧЫКАМ ва ўпраўленні адукацыі Карэліцкага райвыканкама (пл. 17 Верасня, 9. каб. 62) будзе праводзіцца прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» па тэлефоне  2-21-82. Папярэдні запіс на прыём да Абрамчыка Р. Ю. будзе ажыццяўляцца па тэлефоне 2-18-82.

27 сакавіка 2023 года з 10.00 да 11.00 дырэктарам Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Сяргеем Аляксандравічам САЎКО будзе праведзены прыём грамадзян. Прыём будзе ажыццяўляцца па адрасе: г.п. Карэлічы, вул. 8 Сакавіка, 28 і па тэлефоне 7-51-84.

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

28 сакавіка 2023 года з 10.00 да 13.00 «прамую лінію» праводзіць загадчык натарыяльнай канторы Карэліцкага раёна Вольга Мікалаеўна БЯРДЗЮГІНА.

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 7-49-40.