На планерке у председателя: льняная и дорожная перспективы, наведение порядка на земле

ААТ «Карэлічы-Лён» за першы квартал выканаў 40% гадавога дзяржзаказу па пастаўках доўгага льновалакна і 37% кароткага. Аб’ём экспарту валакна склаў 166% да аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева.

У раёне праводзіцца добраўпарадкаванне дарог. Так, на ўчастку дарогі Карэлічы-Валеўка-Наваельня пакладзена 300 т асфальту. Завяршаецца асфальтаванне квартала жылой забудовы “Зорны” ў г.п. Мір, дзе асвоена 50 тысяч рублёў. Ямачны рамонт праведзены на ўчастках дарог Райца-Цырын-Навасёлкі, Ярэмічы-Пагарэлка-Новае Сяло. Грэйдзіраванне прайшло на дарогах Турэц-Маласельцы-Мір, Міратычы-Дуброва-Райца, пад’езд да Шчонава-Міратычы-Ятвезь.

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі працягвае кантраляваць санітарны стан тэрыторый. Так, за невыкананне прадпісанняў да адміністратыўнай адказнасці прыцягнуты дзве юрыдычныя асобы.

Іна ЛЕЙКА