Рэспубліканскі суботнік адбудзецца на Карэліччыне 22 красавіка

На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2023 года № 241 “Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2023 годзе” Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне правесці на Карэліччыне 22 красавіка 2023 года на добраахвотнай аснове рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах альбо ажыццявіць азеляненне,  добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Устаноўлена, што грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб’ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на разліковы рахунак Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта № BY07АКВВ36415180000304200000, ЦБП № 411 у гарадскім пасёлку Карэлічы філіяла ААТ ААБ «Беларусбанк» горад Мінск, БІК АКВВВY2Х, УНП 500068497, з наступным пералічэннем у Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаемых добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 22 красавіка 2023 г. з’яўляецца рабочым днём, адбываецца з іх пісьмовай згоды ў памерах, вызначаемых добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.