Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем автомобилиста и дорожника

Паважаныя карэліччане!

Дасылаем самыя шчырыя  віншаванні тым, хто адзначае прафесійнае свята – Дзень аўтамабіліста і дарожніка!

Дарагія сябры! Ваша прафесія асаблівая, з уласцівай ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але перш за ўсё гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыйнай самааддачы.

Выказваем словы ўдзячнасці людзям, якія звязалі сваё прафесійнае жыццё з аўтамабілем, усім работнікам дарожнай гаспадаркі, якія штодня добрасумленна выконваюць свой прафесійны абавязак.

Моцнага вам здароўя, бяспечных дарог і безаварыйнай работы!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў