8
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
01.05.2026, 07:46
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная Лента новостей

Проект «Улица имени героя». В Кореличах одна из улиц названа в честь Михаила Белуша, повторившего подвиг Александра Матросова

by
02.12.2023
в Лента новостей, Последние новости
Проект «Улица имени героя». В Кореличах одна из улиц названа в честь Михаила Белуша, повторившего подвиг Александра Матросова
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Другая сусветная вайна. Пажар, у агні якога палалі 62 з 74 існаваўшых на той час краін. Колькасць загінулых і тых, хто знік без вестак, не паддаецца падліку, бо іх спісы пастаянна папаўняюцца. На змаганне з ворагам падняліся ўсе, хто мог трымаць зброю ў руках, альбо нейкім іншым чынам дапамагчы ў справе вызвалення роднай зямлі. Акрамя салдат Чырвонай Арміі, з захопнікамі змагаліся шматлікія партызаны. У лясныя браты ішлі ўсе, ад зусім яшчэ малых дзяцей да сталых патрыётаў сваёй Радзімы.

Адным з тых, хто вырашыў змагацца з захопнікамі, стаў Міхаіл Белуш, які нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Руда Ліпічанская Лідскага павета Мінскай губерні (цяпер Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці). Бацька юнака быў бедным селянінам, аднак зрабіў усё магчымае, каб сын атрымаў пачатковую адукацыю ў мясцовай школе. Удзячны Міша вучыўся на выдатна, валодаў добрай памяццю.

У 1938 годзе Белушаў напаткала гора — памёр гаспадар, і ў Мішы павялічылася колькасць абавязкаў. Сваёй зямлі ў сям’і было толькі два гектары, таму Мішыны бацькі батрачылі на князёў Чацвярцінскіх. Пасля заняткаў хлопчык працаваў: касіў траву, пасвіў гаспадарскую карову. З вялікай радасцю ён сустрэў навіну аб тым, што да вёскі набліжаецца Чырвоная Армія, сустракаць якую хлопец бег першым.

У пачатку вайны ў Руду Ліпічанскую ўварваліся немцы. Хадзілі па хатах, выганяючы з іх сялян. Мішыну маці з аднавяскоўцамі забралі ў Германію. Юнак, схапіўшы малодшага брата, уцёк у лес, адкуль хлопчыкі назіралі, як полымя ахапіла суседскую хату, школку, а затым і бацькоўскую сядзібу.

Юначае сэрца прагла помсты. Міша марыў сустрэцца з партызанамі, і гэты момант настаў. Вось што ўспамінаў пра першую сустрэчу з Мішам член партызанскага атрада “Кастрычнік”, ураджэнец Ліды, ветэран вайны Альфрэд Іванавіч Кур’ян (са зборніка В. Дончыка “Пабрацімы Матросава”, 1984 г.):

«У лістападзе 1942 года я быў накіраваны ў складзе дыверсійнай групы ў тыл ворага. Мы прыбылі ў Ліпічанскую пушчу ў Гродзенскай вобласці. Неяк вясной 1943 года мне давялося спыніцца ў адным з дамоў вёскі Зачэпічы Шчучынскага раёна, у якім знаходзіўся хударлявы хлопец гадоў пятнаццаці, а разам з ім яго малодшы брат. Слова за слова, і пацякла гутарка. Я даведаўся, што яго завуць Міша. Ён даўно гарыць жаданнем змагацца з ворагам і шукае сустрэчы з партызанамі. Спачатку не хацеў прызнавацца, хто я і адкуль, але, адчуўшы яго шчырасць, сказаў, што прыбыў сюды па заданні партызан. Тады Міша Белуш даверліва распавёў, што ў яго ёсць схованка са зброяй. Калі сцямнела, мы непрыкметна прабраліся да схованкі і дасталі з яе некалькі вінтовак з патронамі. А потым разам з Мішам адправіліся ў партызанскі атрад “Кастрычнік” Першамайскай брыгады, якім камандаваў А. А. Гарэлік».

Хлопец прапанаваў партызанам сваю дапамогу, прасіў даць яму любое заданне, і яго прынялі ў атрад. У 1943 годзе юнак стаў радавым атрада “Кастрычнік” патрызанскай брыгады “Першамайская”. Праўда, у атрадзе атрымалася замінка. Хлопца не зацелі прымаць у партызаны з-за яго ўзросту. Але праз час партызаны не пашкадавалі, што Міша папоўніў іх шэрагі. Юнак быў кемлівым і смелым, і аказаўся незамянімым у разведцы. Мішы шмат разоў даводзілася хадзіць у населеныя пункты, дзе немцы і паліцаі амаль не звярталі на яго ўвагі. Ён хадзіў у разведку ў Навагрудак, Карэлічы, Мір і навакольныя вёскі. Нягледзячы на акалічнасці, юнак вяртаўся ў атрад пасля кожнага баявога задання.

Вялікі ўнёсак у разгром войскаў вермахта ў Беларусі зрабіла “рэйкавая вайна”. Партызаны, пускаючы цягнікі пад адхон, затрымлівалі пастаўкі варожай зброі і прадуктаў харчавання. На рахунку Міхаіла Белуша восем падарваных эшалонаў на ўчастку Баранавічы-Ліда, а таксама мноства дарожных мастоў і тэлеграфных ліній. Без Мішы не праходзіла ні адна баявая аперацыя. У баях з гітлераўцамі юнак узмужнеў і загартаваўся. Яго прынялі ў шэрагі УЛКСМ.

У чэрвені 1944 года атрад атрымаў загад разбіць варожы гарнізон у вёсцы Купіск Навагрудскага раёна. Наступленне было назначана на гадзіну ночы 16 чэрвеня. Спачатку партызаны павінны былі наступаць з флангаў — для адцягнення агню, затым з фронта, з пераходам праз Нёман. Узышло сонца, але ні адна з флангавых груп не выйшла на праціўніка. Партызаны, якія павінны былі атакаваць з правага боку, былі выяўлены і не змаглі фарсіраваць раку. Атрад, які заняў пазіцыі за Нёманам і павінен быў наступаць на праціўніка з фронта, чакаў каманды да наступлення. У цэнтры вёскі, якую неабходна было атакаваць, размяшчаўся стары, часоў Першай сустветнай вайны, дот. Ён злучаўся з цаглянай надбудовай, закрытай траншэяй, у сценах якой была амбразура. Гэта збудаванне было абнесена калючым дротам.

На світанні над Нёманам загрукаталі кулямёты — левафлангавая група адцягнення ўвагі пад камандаваннем А. А. Гарэліка ўступіла ў бой. У адказ гітлераўцы падпалілі вёску запальнымі кулямі.

Партызаны знайшлі два броды і па іх пераходзілі Нёман. Левы фланг прыкрываў камісар атрада Сямён Паўлавіч Ляснічы. З групай аўтаматчыкаў, трыма ручнымі кулямётамі і разлікам супрацьтанкавых ружжаў ён пераправіўся праз Нёман і заспяшаўся да вёскі. Немцаў, якія не знаходзіліся ва ўмацаваннях, хутка змялі, і яны адышлі ў палі.

У цэнтры вёскі Купіск працягвалася сеча. Партызаны настойліва ішлі наперад: накідвалі на агароджу з дроту плашч-палаткі, ватоўкі, тужуркі, пераадольваючы такім чынам перашкоду. Раптам па партызанах ударыў кулямёт.

Пад кіраўніцтвам камандзіра ўзвода Мясіна з дабравольцаў была створана штурмавая група. У яе ўвайшлі партызаны Гарэлік, Ковенскі, Кур’ян, Белуш і іншыя. Група атрымала загад узарваць варожы дот, які абаранялі гітлераўцы.

На світанку штурмавая група пачала бой. Партызаны рваліся наперад, але свінцовы дождж прыціскаў іх да зямлі. У кароткія перапынкі паміж кулямётнымі чэргамі некаторым байцам удавалася перабрацца за агароджу, але ўсё больш іх падала на зямлю. Навечна. Варожы дот здаваўся непрыступнай крэпасцю.

Бясконцы чэрвеньскі дзень быў у самым разгары, а кулямёт касіў і касіў людзей. Не дапамог і трыццацікілаграмовы зарад толу, узарваны на яго макушцы. Кулямёт працягваў паліваць агнём. Захапіць уваход таксама не атрымлівалася: яго прыкрываў станковы кулямёт.

Да дота падпаўзлі некалькі партызан, сярод якіх быў і Міша Белуш. Юнак падабраўся бліжэй і кінуў гранату. Агнявая кропка на час змоўкла, і партызаны падняліся ў атаку, але кулямёт загрукатаў зноў. У гэты час Міша прыняў апошняе ў сваім жыцці рашэнне і сваім целам закрыў амбразуру дота. Кулямёт замоўк у абдымках юнака. Мішын таварыш Мікалай Кадоўбік застрэліў кулямётчыка і кінуўся да вузкага ўваходу ў дот. Гітлераўцы, упэўненыя ў надзейным прыкрыцці, вельмі позна заўважылі партызан за сваёй спінай. Калі баявыя таварышы падбеглі да Мішы, то ўбачылі, што ён мёртвы. Яго з гонарам пахавалі каля вёскі Купіск. Разграміўшы гарнізон, народныя мсціўцы сышлі за Нёман.

Міхаіл Белуш пахаваны ў Карэлічах на брацкіх могілках каля мемарыяльнага комплексу «Зорка»

Пасля вайны астанкі Міхаіла Белуша перанеслі ў Карэлічы. За мужнасць і самаадданасць юнаму герою быў прысвоены ордэн Айчыннай вайны І ступені і медаль “Партызану Айчыннай вайны” І ступені. Пасмяротна.

Стэла ў гонар М. Белуша на яго радзіме ў Мастоўскім раёне

На месцы гібелі юнака ў в. Купіск устаноўлены помнік-абеліск. У 1977 годзе ў роднай вёсцы Руда Ліпічанская ўстанавілі мемарыяльны знак з надпісам “Земляку Міхаілу Белушу, які паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава”. Імем юнага героя названы вуліцы ў Гродне, Мастах, Навагрудку, Дзятлаве і Карэлічах. Дарэчы, па словах старажылаў, да другой паловы ХХ ст. вуліца Белуша ў Карэлічах насіла назву Людвікаўская. Пазней яна была перайменавана ў гонар юнага героя.

Карэліччане — пра сваю вуліцу

Іван Аляксандравіч Шлык, заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь, былы галоўны рэдактар раённай газеты “Полымя”:

— На вуліцы Белуша я жыву з 2007 года. Лічу яе лепшай у пасёлку. Яна спакойная, па ёй можна прагуляцца, атрымаць асалоду ад зеляніны, што расце ў дварах маіх суседзяў. У той жа час тут шмат машын — часта людзі, якія прыязджаюць у Карэлічы, збочваюць на яе, каб трапіць на плошчу 17 Верасня.

Гісторыю юнага партызана я ведаю вельмі добра. У свой час, працуючы ў раёнцы, рыхтаваў артыкул пра Мішу Белуша, таму дасканала азнаёміўся з яго жыццём і подзвігам. Цікава, што ён адзін з шаснаццаці беларусаў, якія паўтарылі подзвіг Аляксандра Матросава.

Генадзій Мікалаевіч Арцюх, выконваючы абавязкі старшыні Лукскага сельвыканкама:

— На гэтай вуліцы мы жывём з 2004 года. У той час на ёй было шмат сем’яў, якія толькі купілі жыллё, было шмат дзяцей. Тут выраслі і нашы дзеці. Спакойная вуліца, па якой летам прагульваюцца маладыя мамы з вазочкамі. Многія суседзі трымаюць хатнюю гаспадарку, таму дзеткі могуць паглядзець на свойскіх курачак, сабачак, коцікаў. Тут жывуць спакойныя, добразычлівыя людзі розных пакаленняў, якія добра ладзяць між сабою. Па вечарах на лаўках збіраюцца пажылыя, абмяркоўваюць навіны.

Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара, з адкрытых інтэрнэт-крыніц і прадастаўлена ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”

Лента новостей

Старейшую жительницу Кореличского района поздравили с Праздником труда

Старейшую жительницу Кореличского района поздравили с Праздником труда

30.04.2026
Теплую одежду пока не убираем. Будут ли заморозки в Беларуси 1 мая, рассказали синоптики

Теплую одежду пока не убираем. Будут ли заморозки в Беларуси 1 мая, рассказали синоптики

30.04.2026
В Кореличах состоялась премьера фильма «Одно на двоих»

В Кореличах состоялась премьера фильма «Одно на двоих»

30.04.2026
Заместителя председателя по идеологической работе СПК «Маяк-Заполье» Ольгу Григорович торжественно проводили на пенсию

Заместителя председателя по идеологической работе СПК «Маяк-Заполье» Ольгу Григорович торжественно проводили на пенсию

30.04.2026
Кореличский район занял третье место в сфере развития сельхозпроизводства

Кореличский район занял третье место в сфере развития сельхозпроизводства

30.04.2026
В Кореличском районе включили отопление в связи с понижением температуры

Отопление в Кореличах отключают 30 апреля

30.04.2026
В БелТПП рассказали, в каких отраслях заняты лучшие экспортеры Беларуси

В БелТПП рассказали, в каких отраслях заняты лучшие экспортеры Беларуси

30.04.2026
Брыгадзір вытворчай брыгады ДП «Лукі-Агра» Марына Забенька: «Праца для чалавека — гэта сэнс жыцця»

Брыгадзір вытворчай брыгады ДП «Лукі-Агра» Марына Забенька: «Праца для чалавека — гэта сэнс жыцця»

30.04.2026
В Кореличском районе завершен сев льна-долгунца (инфографика)

ДОШКА ПАШАНЫ ПЕРАДАВІКОЎ КАРЭЛІЦКАГА РАЁНА на веснавой сяўбе (на 30 красавіка 2026 года)

30.04.2026
Литва и Польша планируют обсудить возможность повысить уровень политического диалога с Беларусью

Литва и Польша планируют обсудить возможность повысить уровень политического диалога с Беларусью

30.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».