19 па 23 лютага ў Дзіцячым садзе г.п. Мір прайшоў тыдзень роднай мовы

Мова…

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

                    А. Грачанікаў

 

Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязнае звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы.

Дашкольнікі мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

У сувязі з гэтым, сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадскасці, любоў да Радзімы.

З гэтай мэтай з 19 па 23 лютага ў Дзіцячым садзе г.п. Мір прайшоў тыдзень роднай мовы. На працягу тыдня на беларускай мове арганізоўваліся заняткі, экскурсіі, слухаліся і выконваліся беларускія песні, творы мастацкай літаратуры  і фальклору, ладзіліся інсцэніроўкі і гульні. Для бацькоў на інфармацыйных стэндах былі размешчаны пазнавальныя матэрыялы і факты пра родную мову.

Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям. І, магчыма, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў дамах выхаванцаў!

Татьяна Сачук, заместитель заведующего по основной деятельности