Члены информационно-пропагандистской группы №3 встретились с сотрудниками УО «Мирский государственный колледж»

Сустрэча прайшла пад назвай “Рэспубліка Беларусь: праекты будучыні”. Старшыня Карэліцкага РК Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская адзначыла:

— Праз тры дзесяцігоддзі існавання Рэспублікі Беларусь наша краіна вядомая як суверэнная і незалежная краіна. Дзяржавай гарантаваны работа і адпаведная зарплата, даступныя адукацыя і медыцына, бяспека жыцця і дапамога ў любой жыццёвай сітуацыі. Але рана спыняцца на дасягнутым і спачываць на лаўрах. Сёння мы закладваем фундамент нашага заўтра, развіваем праекты, якія дазваляюць нам быць моцнымі і паспяховымі ў імкліва зменлівым свеце.

У Беларусі развіваецца атамная энергетыка. Наша краіна імкнецца дасягнуць энергетычнай незалежнасці ад іншых краін. З гэтай мэтай была пабудавана Беларуская атамная электрастанцыя, першы блок якой быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 г. На сённяшні дзень працуе два энергаблокі, што дазволіла цалкам адмовіцца ад імпарту электрычнай энергіі і знізіць імпарт прыроднага газу.

Акрамя гэтага, у Беларусі актыўна развіваюцца біятэхналогіі, перш за ўсё ў аграрным сектары і ў сферы аховы здароўя. Наша краіна актыўна ўключылася ў касмічную праграму. На арбіце — чатыры беларускія спадарожнікі.

Таксама на сустрэчы былі разгледжаны пытанні супрацьдзеяння экстрэмізму, аб мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў і адказнасці непаўналетніх за здзяйсненне правапарушэнняў, звязаных з выкарыстаннем і распаўсюджваннем наркатычных рэчываў. Расказалі прысутным і пра меры бяспекі пры навядзенні парадку на прысядзібнай тэрыторыі.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара