Евгений Чичкан рассказал учащимся Мирского государственного колледжа о Главном Законе Республики Беларусь

Напярэдадні Дня Канстытуцыі намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня Карэліцкага РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан сустрэўся з калектывам і навучэнцамі УА “Мірскі дзяржаўны каледж”.

— Канстытуцыя — гэта не толькі звод нормаў і правіл, якія рэгулююць правы і абавязкі грамадзян, — адзначыў Яўген Мікалаевіч. — Асноўны Закон краіны аб’ядноўвае пакаленні і дапамагае нашаму грамадству развівацца.

Расказваючы аб зменах, якія прайшлі ў краіне за больш чым трыццаць гадоў самастойнасці, Яўген Чычкан сказаў, што з кожным годам жыццё ў Беларусі паляпшаецца:

— Галоўнае, што за гэты час мы змаглі пабудаваць самастойную незалежную краіну. У Беларусі заўжды рады гасцям, мы гатовы наладжваць сяброўскія адносіны з усімі жадаючымі. Мы мірная краіна, але ў той жа час здольны абараніць сябе.

Таксама Яўген Мікалаевіч павіншаваў з перамогай у абласным конкурсе творчых работ “Я — заканадаўца” навучэнку другога курса Марыну Русак, якая атрымала першае месца ў намінацыі “Да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: з гэтага ўсё пачыналася”.