В Кореличах состоялось заседание Молодежного парламента при Кореличском районном Совете депутатов

У першы дзень вясны прайшло першае пасяджэнне Маладзёжнага парламента шостага склікання пры Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, а таксама члены Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў Надзея Вянскевіч і Сяргей Столяр. Ад кожнай установы адукацыі было выбрана па адным дэлегаце.

З прывітальным словам да членаў раённага Маладзёжнага парламента звярнуўся Аляксандр Шкадаў:

— Быць актыўным грамадзянінам не значыць вучыцца на выдатна. Важна праяўляць і адстойваць сваю пазіцыю, рабіць усё, каб палепшыць жыццё сваіх землякоў. За вамі будучыня. Праз некалькі гадоў вы будзеце кіраваць прадпрыемствамі, а магчыма раёнам, вобласцю, прадстаўляць свой рэгіён перад кіраўніцтвам краіны. У добры шлях!

Аляксандр Віктаравіч уручыў членам Маладзёжнага парламента членскія білеты.

— Хочацца пажадаць, каб вашы добрыя пачынанні спраўдзіліся, — сказала юным парламентарыям Ірына Асташэвіч.

У час пасяджэння былі прадстаўлены праекты, над якімі працуюць навучэнцы. Большасць праектаў прысвечаны валанцёрству, а таксама працы над захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

 

 

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара і Кацярыны КУКАНАВАЙ