С какими вопросами обращаются жители района в Кореличский райисполком на прямые линии?

Штотыдзень кожную суботу з 9.00 да 12.00 любы грамадзянін мае права звярнуцца па хвалюючым яго пытанні на прамую тэлефонную лінію да кіраўніцтва свайго рэгіёна. Жыхары Карэліцкага раёна гэтай магчымасцю актыўна карыстаюцца, таму што ведаюць: іх пачуюць і дапамогуць.

Так, жыхарка дома № 54 па вуліцы 8 Сакавіка ў Карэлічах засталася незадаволеная тым, як правялі рамонт даху. Гэта паказала першае ж раставанне снегу, калі столь зноў стала мокрай. Пасля звароту на суботнюю прамую лінію дэфект быў ліквідаваны падраднай арганізацыяй, якая праводзіла рамонт.

З просьбай спілаваць аварыйныя дрэвы звярнуліся адразу два чалавекі: жыхары вёсак Пагарэлка і Мядзвядка. Іх запэўнілі, што пагрозлівыя дрэвы будуць выдаленыя ў красавіку.

Шэсць чалавек паскардзіліся на дрэнны стан дарожна-вулічнай сеткі. У выніку быў праведзены ямачны рамонт вуліцы Зарэчнай у Карэлічах, арганізаваны пад’езд да могілак у вёсцы Даўгінава, падсыпана вуліца ў вёсцы Працяневічы. Сваёй чаргі чакаюць дарога ў вёсцы Скрышава і ўчастак Юравічы-Нягневічы.

Іна ЛЕЙКА