Членам Кореличской районной ветеранской организации рассказали о цифровой безопасности

Лічбавая бяспека — важная тэма бягучага тысячагоддзя. Кожны дзень у СМІ з’яўляюцца новыя звесткі аб тым, што махляры, падмануўшы даверлівых грамадзян, прымусілі іх перавесці на свой рахунак вялікую суму грошай. У большасці выпадакаў ахвярамі лічбавых махляроў становяцца пенсіянеры. Грамадзяне паважанага ўзросту больш даверліва падтрымаюць дыялог з чарговым “супрацоўнікам службы бяспекі банка”, зробяць усё, што ім параіць зрабіць чалавек з “упраўлення па барацьбе з інтэрнэт-махлярамі”. З мэтай павысіць лічбавую бяспеку сярод карэліччан прайшла сустрэча начальніка крымінальнага вышуку Карэліцкага РАУС маёра Юрыя Барылы і галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Вольгі Гаўрош з членамі Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі.

Першай тэмай, якую абмеркавалі на сустрэчы, стала процідзеянне экстрэмізму. Вельмі часта людзі, якіх прыцягваюць да адказнасці па гэтым артыкуле, нават не памятаюць, што яны калісьці падпісаліся на крыніцу, прызнаную экстрэмісцкай.

— Вельмі важна быць упэўненым у тым, што вы не падпісаны на забароненыя каналы ў сацыяльных сетках, — адзначыў Юрый Антонавіч. — Спіс такіх каналаў ёсць у адкрытым доступе. Калі вам складана адсачыць свае падпіскі — звярніцеся па дапамогу да дзяцей ці ўнукаў.

— Важна памятаць аб забароне на распаўсюджванне гэтай інфармацыі. А да распаўсюджвання адносіцца ваш “лайк” пад запісам, пакінуты каментарый.

Большую частку размовы прысвяцілі абмеркаванню лічбавай бяспекі, фішынгу і вішынгу.

— Часта махляры тэлефануюць будучай ахвяры і прадстаўляюцца супрацоўнікам ДАІ альбо міліцыі, кажуць, што блізкі чалавек трапіў у аварыю, патрэбны грошы, каб вырашыць справу “на месцы”. Зразумела, што ахвяра верыць “маёру”, робіць усё, што ёй скажуць. Перад гэтым махляры вывучаюць профіль будучай ахвяры ў сацыяльных сетках. Варта запомніць, што супрацоўнікі праваахоўных органаў ніколі не прапануюць вырашыць справу “на месцы” пры дапамозе хабару.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Вольга Гаўрош папярэдзіла таксама аб тым, што махляры ствараюць люстэркавыя копіі сайтаў, якія могуць адрознівацца толькі адным сімвалам у назве. Таму чалавек нават не заўважае, што ўводзіць дадзеныя сваёй банкаўскай карты на фішынгавым сайце, калі хоча, напрыклад, заплаціць за камунальныя паслугі альбо набыць тавар у інтэрнэт-краме.

— Калі ласка, захоўвайце пільнасць пры карыстанні інтэрнэтам, — заклікала Вольга Анатольеўна.

Закранулі на пасяджэнні і тэму супрацьдзеяння і прафілактыкі злачынстваў, звязаных з замахам на палавую недатыкальнасць і палавую свабоду непаўналетніх. Па словах выступоўцаў, вельмі часта ахвяры гвалту саромеюцца расказаць пра сваю праблему, у выніку дзіця застаецца з ёй сам-насам і атрымліваюць траўму на ўсё жыццё. Псіхалагічныя траўмы дзяцінства аказваюць моцны ўплыў на ўсё наступнае жыццё чалавека, фарміраванне яго характару, будучую сэксуальнае жыццё, псіхічнае і фізічнае здароўе, на адаптацыю ў грамадстве ў цэлым.

Яшчэ адным пытаннем, якое абмеркавалі на сустрэчы, стала супрацьдзеянне распаўсюджвання наркотыкаў. Было адзначана, што у Рэспубліцы Беларусь прымаюцца ўсе магчымыя меры, накіраваныя на спыненне каналаў паступлення наркотыкаў і супрацьдзеянне іх незаконнаму спажывання і распаўсюджвання на тэрыторыі дзяржавы.

У МУС Рэспублікі на сённяшні дзень маюцца дзейсныя інструменты для таго, каб эфектыўна супрацьстаяць распаўсюджванню наркотыкаў, але, на жаль, першымі ў поле зроку, часцяком, трапляюць тыя, каго нанялі на працу, хто стаў разменнай манетай і проста матэрыялам для зарабляння грошай.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара