Учащиеся Циринской СШ приняли участие в республиканской акции «Аднавім лясы разам!»

Школа – гэта не толькі тое месца, дзе чалавек атрымлівае адукацыю.

Тут ідзе станаўленне яго як асобы, як грамадзяніна сваёй краіны, як гаспадара Зямлі. Прыемна бачыць, што намаганні настаўнікаў не застаюцца дарэмнымі і іх выхаванцы растуць сапраўднымі людзьмі, здольнымі да добрых спраў.

З 23 сакавіка па 20 красавіка ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Аднавiм лясы разам!», якая прысвечана Году якасці. Па дамоўленасці з Навагрудскім лясгасам далучыліся да акцыі і вучні ДУА “Цырынская сярэдняя школа”. Неабходна адзначыць, што вучні ўстановы адукацыі кожны год працуюць на пасадцы і аднаўленні лясоў. Сёлета пасаджана 10 га лесу. Удзел у акцыях па аднаўленні лясоў дае магчымасць кожнаму жыхару нашай краіны, як мінімум, выканаць свой доўг: паклапаціцца аб прыродзе. А жаданне вучняў працаваць на карысць Радзімы выклікае не надзею, а ўпэўненасць: расце сапраўдная змена дарослым, расце сапраўдны патрыёт Беларусі.

Наталія Адамушка, дырэктар ДУА “Цырынская сярэдняя школа”