Заместитель председателя Кореличского райисполкома Игорь Лазаревич: «Экспорт — один из столпов белорусской экономики»

Заходнія санкцыі не змаглі абрынуць эканоміку Беларусі і дружалюбных ёй краін. У гэтых няпростых умовах наша краіна разам з нашымі сябрамі змагла не толькі выстаяць, але і нарасціць і ўмацаваць аб’ёмы вытворчасці і нават пашырыць іх пастаўкі на экспарт. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч.

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за 2023 год вырас на 3,9%, за першы квартал бягучага года — на 4,1%. Знешнегандлёвы абарот Беларусі павялічыўся амаль на 7% і перавысіў 95 млрд  долараў.

Добрым прыкладам новага этапу супрацоўніцтва з’яўляецца наша праца з Расійскай Федэрацыяй. У 2023 годзе беларуска-расійскі тавараабарот перавысіў планку 53 млрд долараў, павялічыўшыся на 6%. Гэта гістарычны рэкорд. Экспарт — адзін са слупоў беларускай эканомікі. Па рэйтынгу Сусветнага банка Беларусь увайшла ў пяцёрку краін з самай адкрытай эканомікай у свеце. Гэта значыць, што нашы тавары выключнай якасці і запатрабаваныя ў 179 краінах свету, з якімі мы сёння гандлюем.

20 мая Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Магаданскай вобласці Расійскай Федэрацыі Сяргеем Носавым. Беларускі лідар сказаў, што бачыць перспектывы, каб істотна дадаць у супрацоўніцтве. Гэта і прадукцыя машынабудавання, і прамысловая кааперацыя, і пастаўка тавараў, пачынаючы ад абсталявання і заканчваючы харчаваннем, і, вядома, турызм.

Свой уклад у экспарт тавараў і паслуг уносіць і Карэліцкі раён. Ужо шмат гадоў расійскі бок з задавальненнем купляе вырабленую ў нас ялавічыну, а таксама каўбасныя і гатовыя мясныя вырабы. Экспартуем у краіну-суседку элітную насенную бульбу і кароткае льновалакно.

Нязменна прыцягвае расійскіх турыстаў жамчужына Беларусі — Мірскі замак. У 2023 годзе замак наведала 350 тысяч турыстаў, каля 60% з іх — гэта вандроўнікі з Расіі. На навагоднія і калядныя канікулы яны прыязджаюць у замкавую гасцініцу на цэлы месяц і жывуць, атрымліваючы асалоду ад цішыні, прыроды і гісторыі. Сярод нашых гасцей многа тых, хто прыязджае сюды шмат гадоў запар, высока ацэньваючы нашу ветлівасць і гасціннасць.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара