Поздравление Кореличского райисполкома, районного Совета депутатов, депутатов Игоря Жука и Александра Сонгина со светлым праздником Пасхи

Паважаныя землякі!

 Прыміце сардэчныя віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыста!

Гэта свята сімвалізуе перамогу дабрыні над злом, сцвярджае хрысціянскую веру, якая з’яўляецца крыніцай высокіх духоўных каштоўнасцей, так неабходных сёння чалавецтву.

Свята Вялікадня дазваляе адчуць радасць жыцця,  садзейнічае ўмацаванню згоды ў нашым грамадстве. Няма нічога важней, чым мір на роднай зямлі, шчасце і ўзаемаразуменне ў сем’ях. У велікодныя дні людзі імкнуцца з адкрытай душой працягнуць руку дапамогі ўсім, каму патрэбна ўвага і падтрымка.

Шчыра жадаем, каб свята Вялікадня напоўніла вашыя дамы святлом, цеплынёй і любоўю. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, радаснага вясновага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Ігар ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь