Смотровые комиссии Кореличского района работают на предупреждение

На жаль, не ўсе грамадзяне клапоцяцца аб уласнай бяспецы і бяспечным жыцці сваіх родных. Многія дапускаюць парушэнні элементарных правілаў, што вельмі часта прыводзіць да сумных наступстваў. Для таго, каб выявіць факты, якія ўяўляюць пагрозу для жыццядзейнасці чалавека, і спрыяць іх ліквідацыі, у нашым раёне актыўна працуюць назіральныя камісіі.

Прадстаўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Карэліцкага РЭС, раённай энергагазінспекцыі і Карэліцкай ЦРБ наведваюць домаўладанні шматдзетных сем’яў, інвалідаў першай і другой груп, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, а таксама сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, каб забяспечыць бяспечныя ўмовы пражывання грамадзян.

Гэтым разам назіральная камісія наведвала домаўладанні, дзе пражываюць адзінокія грамадзяне. Члены камісіі звярталі ўвагу на спраўнасць электрычнай праводкі, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, газавага абсталявання. З жыхарамі праводзіліся супрацьпажарныя інструктажы, раздавалася наглядна-выяўленчая прадукцыя.

 

Сяргей СТОЛЯР