Гаспадыня кніжнага свету

оюцевичи 011Бібліятэка. Колькі дзён працы, колькі начэй без сну, колькі высілкаў розуму, колькі доўгіх жыццяў руплівага вывучэння, вылітых тут у дробных друкарскіх шрыфтах і сціснутых ў прасторы бібліятэчных паліц.
Сапраўднай скарбніцай з’яўляецца Аюцавіцкая сельская бібліятэка. Тут можна знайсці мноства кніг: дзіцячую, мастацкую, галіновую і рэлігійную літаратуру, даведачныя выданні. Асноўная мэтавая аўдыторыя бібліятэкі – дзеці і пажылыя людзі. Для бібліятэкара Наталлі Іванаўны Гаркавай важны кожны наведвальнік. Калі чалавек цікавіцца нейкай кнігай, а яе няма, то ў новым паступленні яна абавязкова з’явіцца. Калі чытачу складана прыйсці самастойна ў бібліятэку, Наталля Іванаўна гатова прынесці неабходную літаратуру на дом.

Працяг чытайце у наступным нумары газеты «Полымя».

Караліна КУЧУК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий