Адбылося пасяджэнне пленума Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

З дакладам «Аб ролі прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу ў арганізацыі работы па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу» выступіла старшыня райкама Ірына Леанідаўна Пянькоўская.
Дакладчык адзначыла, што ў раёне праводзяцца тэхнічныя, санітарна-гігіенічныя, арганізацыйныя і іншыя мерапрыемствы, якія накіраваны на забеспячэнне патрабаванняў бяспекі і гігіены працы. На мерапрыемствы па тэхнічнаму пераўзбраенню і мадэрнізацыі вытворчасці, накіраваныя на паляпшэнне ўмоў працы, за справаздачны перыяд 2016 года ў цэлым па раёне зрасходавана 7,4 млн. дэнамінаваных рублёў. Непасрэдна грашовыя сродкі расходуюцца на рамонт (рэканструкцыю) і абсталяванне санітарна-бытавых памяшканняў, будаўніцтва і рамонт ферм, лазняў, вытворчых памяшканняў, набыццё бытавых шафаў, замену ўстарэлага абсталявання, не адпавядаючага патрабаванням і нормам аховы працы і іншае.
Мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы дазволілі прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічнага нарматыву 11 і ліквідаваць (скараціць) 28 рабочых месц са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі працы, у тым ліку палепшыць умовы працы на 5 рабочых месцах для 6 работнікаў, пабудаваць ці рэканструяваць 23 санітарна-бытавыя памяшканні, стварыць ці перааснасціць 13 куткоў па ахове працы.
Разам з тым, дынаміка вытворчага траўматызму за 11 месяцаў 2016 года паказвае, што, нягледзячы на прымаемыя меры ў Карэліцкім раёне, зарэгістраваны 4 выпадкі вытворчага траўматызму.
У рамках прафілактыкі вытворчага траўматызму, маніторынга па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы ажыццяўляецца ўзаемадзеянне прафсаюзных арганізацый са структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама і спецыялістамі наглядных і кантрольных органаў праз стварэнне рабочых (мабільных) груп па адпаведных напрамках дзейнасці (будаўніцтва, сельская гаспадарка, іншыя суб’екты гаспадарання раёна). Па выніках работы мабільных груп устаноўлена, што асобнымі кіраўнікамі суб’ектаў гаспадарання раёна не ўдзяляецца дастатковая ўвага пытанням аховы працы, у асобных выпадках адсутнічае належны кантроль і патрабаванне з адказных асоб па забеспячэнні бяспечных умоў працы на вытворчасці.
Сваю ролю ў ажыццяўленні перыядычнага кантролю за захаваннем патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы забяспечвае 81 грамадскі інспектар па ахове працы. За 2015 год грамадскімі інспектарамі выяўлена 556 парушэнняў норм аховы працы.
Як паведаміла прамоўца, пры арганізацыі работы па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу неабходны сістэматычны аналіз і захаванне правіл унутранага распарадку. Так, па даных статыстыкі, за знаходжанне на рабочым месцы ці ў рабочы час у стане алкагольнага ап’янення за справаздачны перыяд 2016 года было звольнена 27 чалавек. У цэлым, прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнне працоўнай ці выканаўчай дысцыпліны ў выглядзе заўваг 115 чалавек, вымовы — 266 чалавек, звальнення — 97 чалавек, пазбаўлены поўнасцю ці часткова дадатковых выплат(прэмій) 241 чалавек.
На пасяджэнні пленума слова трымалі старшыні прафсаюзных арганізацый Наталля Васільеўна Мардзіловіч (СВК «Лукі-Агра»), Алена Мікалаеўна Дзірвук (СВК «Малюшычы»), Віктар Вячаслававіч Малышка (СВК «Жухавічы»), Таццяна Міхайлаўна Лазарчык (Варанчанскі спіртзавод), а таксама бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Аляксандраўна Валчэцкая.profsoyuz-apk-011 profsoyuz-apk-022

Добавить комментарий