В средней школе №1 г. п. Кореличи появился новый автобус

автобус 003Па словах начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірыны Валер’еўны Асташэвіч, кошт новага аўтобуса складае 74500 дэнамінаваных рублёў. Сродкі на набыццё былі выдзелены Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця. У 2016 годзе за кошт падтрымкі банка Гродзенская вобласць набыла 10 новых школьных аўтобусаў, адзін з якіх быў накіраваны ў Карэлічы. Гэта пяты па ліку аўтобус, які раён атрымаў у рамках гэтай праграмы: у 2011 годзе школьная машына была заменена ў Міры, у 2013 г. – у Жухавічах, у 2014 г. – у Красным, у 2015 г. – у Турцы, у снежні мінулага года – у Карэлічах.
Новенькі аўтобус маркі Мінскага аўтамабільнага завода з пачатку студзеня 2017 года падвозіць да школы дзетак з Палужжа, Паланой, Ляска, Тударава, Стрэльнікаў, Краснага і Людвікаў. Аўтобус разлічаны на 20 пасадачных месцаў для дзяцей і адно для суправаджаючага. Да таго ж ён максімальна адпавядае нормам бяспекі перавозкі дзяцей: мае ярка-жоўты колер, спецыяльныя апазнавальныя знакі і надпісы, пры адкрыцці-закрыцці дзвярэй спрацоўваюць праблісковыя маячкі аранжавага колеру. Машына абсталявана спецыяльным прыстасаваннем, якое абмяжоўвае максімальную хуткасць да 60 км у гадзіну, маецца аўтаматычная сістэма пажаратушэння. МАЗ укамплектаваны спецыяльнымі стэлажамі для школьных ранцаў, кожнае сядзенне абсталявана індывідуальнымі рамнямі бяспекі, у салоне ёсць кнопкі экстранага выкліку. Вадзіцель мае зручны відэаагляд салона. Для большага камфорту працуюць два кандыцыянеры і тэлевізар. А галоўнае, маленькія пасажыры задаволены: яны атрымалі шыкоўны падарунак пад Новы год.автобус 006
Ганна ПАШКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий