Па выніках абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці АПК адразу тры прадстаўнікі Карэліцкага раёна аказаліся ў пераможцах

Па выніках абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу адразу тры прадстаўнікі Карэліцкага раёна аказаліся ў пераможцах.

Сярод аператараў машыннага даення кароў малочных комплексаў, якія працуюць на даільных устаноўках «Малакаправод», лепшай стала даярка МТФ «Радунь» СВК «Жухавічы» Марыя Эдуардаўна Маркевіч. З буйной рагатай жывёлай жанчына працуе ўжо на працягу 9 гадоў. Цяпер яна абслугоўвае 39 кароў. Лічыць, што да жывёлы трэба ставіцца з любоўю і ласкай, тады яна будзе больш паслухмянай, ды і работніку са сваімі абавязкамі стане лягчэй спраўляцца. Паказчыкі яе працы гавораць самі за сябе. За студзень-верасень бягучага года валавы надой малака склаў 284,5 тоны, што на 128% больш да аналагічнага перыяду мінулага года. Сярэдні надой на карову роўны 7257 кг малака (плюс 112% да 9 месяцаў 2016 года).

Сярод малочнатаварных ферм з колькасцю не менш за 400 кароў у тройку лідараў увайшла МТФ «Літараўшчына» СВК «Свіцязянка-2003». Яе ўпраўляючая Ганна Аляксееўна Міселя сапраўдны прафесіянал малочнай галіны з 14-гадовым стажам кіраўніка. Пад яе кіраўніцтвам старанна працуюць 17 чалавек. 

На МТФ «Літараўшчына» за 10 месяцаў бягучага года надой ад умоўнай каровы роўны 7884 кг малака, што на 781 кг больш да аналагічнага перыяду 2016 года. У планах да канца года дасягнуць выніку ў 9400 кг.

Галоўны інжынер ДП «Лукі-Агра» Генадзь Аляксандравіч Жыгала заваяваў трэцяе месца сярод галоўных інжынераў рэгіёна. Асноўным крытэрыем работы працаўніка стала сезонная выпрацоўка ў сярэднім на адзін умоўны збожжаўборачны камбайн. У Генадзя Аляксандравіча адпаведны паказчык роўны 1357,47 тон збожжа. Намалот збожжа каласавых знаходзіцца на адзнацы ў 11433 тоны.

Варта пачытаць:

Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, состоялось в Кореличах (фоторепортаж)

Караліна КУЧУК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий