Новогоднее поздравление председателя Кореличского райисполкома В. Л. Шайбака

Паважаныя жыхары Карэліччыны!

Дарагія землякі!

Адрываючы апошнія лісткі календара, мы ўзважваем вынікі пражытага, вызначаем планы на будучае.

Адыходзячы ў гісторыю 2017 год быў па-свойму значным для кожнага з нас, ён апраўдаў многія нашы надзеі, ажыццявіў планы, заклаў падмурак для далейшых поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. Імкнучыся працаваць сумленна і аддана, пражылі мы яго годна.

Працаўнікамі сельскай гаспадаркі забяспечаны прырост у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, сабраны багаты ўраджай хлеба. Па традыцыі наш раён уваходзіць у тройку лідараў на Гродзеншчыне па валавому збору зерневых і зернебабовых культур, у дваццатку мацнейшых рэгіёнаў у рэспубліцы па вытворчасці малака. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Свіцязянка-2003”  у трэці раз занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару як пераможца спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці. Свінакомплекс “…” СВК “Маяк-Заполле” з’яўляецца лідарам у рэспубліцы па валавых прывагах.

На Карэліччыне рэалізуецца шэраг праграм сацыяльнай накіраванасці, вялікая работа вядзецца па добраўпарадкаванні, будаўніцтву жылля, абнаўленні матэрыяльнай базы сацыяльнай сферы, сельскай гаспадаркі, па шэрагу іншых накірункаў.

Усё, чаго мы дасягнулі, бясспрэчна, рабілася і робіцца на карысць усіх і кожнага жыхара раёна. Многае з задуманага нам удалося рэалізаваць дзякуючы ўзважанай, накіраванай на ўстойлівае развіццё палітыкі дзяржавы, а таксама дзякуючы працавітасці і мэтанакіраванасці жыхароў нашага раёна.

Напярэдадні Новага года словы асаблівай удзячнасці хочацца выказаць працоўным калектывам, рабочым сельскай гаспадаркі, прамысловых, будаўнічых прадпрыемстваў, прадпрымальнікам, педагогам, урачам, работнікам культуры, супрацоўнікам праваахоўных і іншых органаў, грамадскім арганізацыям.

Упэўнены, што надыходзячы 2018 год будзе адзначаны далейшым ростам дабрабыту людзей, рухам наперад у галінах эканомікі, сацыяльнай сферы, важкіх пераўтварэнняў на вёсцы.

Каб жыць лепш, кожны з нас павінен працаваць творча, клапаціцца пра сваю сям’ю, дом, дзяржаву, усяляк іх умацоўваць.

Дарагія землякі! Новы год – гэта не проста пачатак адліку ў календары, гэта новыя надзеі, поспехі і перамогі, новыя пачуцці, якія робяць нас больш мудрымі, а наша жыццё – цікавым і змястоўным.

Няхай 2018 год прыйдзе да нас з мірам і дабром, верай і надзеяй, цеплынёй і любоўю. Няхай ён стане годам добрых спраў і ўдач, ажыццяўлення надзей і творчых задум.

З Новым годам, дарагія сябры! З новым шчасцем!

Добавить комментарий