В агр. Турец потенциальные избиратели встретились с кандидатами в депутаты районного Совета депутатов

У Турэцкім Доме культуры патэнцыяльныя выбаршчыкі сустрэліся з кандыдатамі ў дэпутаты Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў 28-склікання.

Першым слова ўзяў кандыдат у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Турэцкай выбарчай акрузе №30 Святаслаў Уладзіміравіч Аляшкевіч. З’яўляючыся старшынёй ДП “Чарняхоўскі-Агра”, ён добра ведае пытанні і клопаты мясцовых жыхароў, якія ў асноўным датычацца добраўпарадкавання тэрыторыі Турэцкага сельсавета. Святаслаў Уладзіміравіч запэўніў, што спыняцца на дасягнутым ён не будзе, а плануе і надалей  рабіць усё, каб знешні выгляд населеных пунктаў паляпшаўся.

– На сённяшні дзень існуе неабходнасць планамернай рэканструкцыі мехмайстэрняў і жывёлагадоўчых ферм гаспадаркі. Толькі тады, калі будзе працаваць больш тэхнікі, нагрузка на працаўнікоў зменшыцца. Але якая б аўтаматызацыя не прысутнічала, без рук чалавека нічога не атрымаецца. Таму будзе рабіцца ўсё магчымае,  каб умовы працы работнікаў прадпрыемства паляпшаліся, – адзначыў кандыдат у дэпутаты.

З перадвыбарнай праграмай да ўсіх прысутных звярнулася Ірына Валер’еўна Асташэвіч, кандыдат у дэпутаты Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў па Некрашэвіцкай выбарчай акрузе №29.

– Безумоўна, сістэма адукацыі Карэліцкага раёна – заўсёды ў цэнтры ўвагі грамадскасці. Я буду рабіць усё, каб яна займала лідзіруючыя пазіцыі ў Гродзенскай вобласці. Мне вельмі хочацца бачыць агр. Турэц і прылягаючыя вёскі дагледжанымі і прыгожымі. Я ўпэўнена, што сумеснымі намаганнямі мы зможам вырашыць большасць пытанняў па добраўпарадкаванні Турэцкага сельсавета, – адзначыла Ірына Валер’еўна.

Кандыдат у дэпутаты ўпэўнена, што да кожнага чалавека павінен быць асабісты падыход. Яго неабходна выслухаць, зразумець і прыняць яго прапановы.

Аксана ЯНУШ.

Добавить комментарий