Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур. Сярод узнагароджаных — калектыў рэдакцыі газеты «Полымя»

Традыцыйнае ўшанаванне пераможцаў  Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне  пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін у Беларусі прайшло  ў  Сенатарскай зале  Гродзенскага  гісторыка-археалагічнага музея. 
 
Сярод ганаровых гасцей імпрэзы былі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Жаўняк, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, упаўнаважаны по справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў  Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка,  старшыня Гродзенскага гарвыканкама  Мечыслаў Гой,  таксама прадстаўнікі гарадской улады, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага  сходу Рэспублікі Беларусь і іншыя паважаныя госці. 
DPP_34986.JPG

Леанід Гуляка, упаўнаважаны по справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі  Беларусь, вітаючы пераможцаў конкурсу, адзначыў, што на тэрыторыі нашай краіны ў міры і згодзе пражываюць больш за 120 нацыянальнасцей і народнасцей.  Пра іх жыцце на беларускай зямлі і пісалі свае матэрыялы журналісты краіны. Дарэчы, члены журы ў першую чаргу  ўлічвалі менавіта актуальнасць  матэрыялаў і прафесіяналізм аўтараў, глыбіню аўтараскага пагружэння ў тэму.

Изображение 014.jpg

Леанід Гуляка ўручыў узнагароды пераможцам конкурсу.
a165101d5d325305a09b593309e0dc93.JPG

Таццяна Хмель, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Беларусі, дадала, што на конкурс было прадстаўлена мноства самых розных праектаў. Аднак большасць з іх прадстаўлялі менавіта прынеманскі рэгіен. Гэта не выпадкова, бо на гродзенскай зямлі  кожныя  два гады праходзіць фестываль нацыянальных культур.

Изображение 047.jpg

Сярод пераможцаў конкурсу быў названы  ТРВК “Гродна Плюс”. Яго дырэктар Сяргей Мазайла падзяліўся:

 У нас не было тэматычных праектаў. Сення магу казаць адназначна – яны абавязкова з’явяцца ў новым міжфестывальным сезоне. Разам з тым, мы пастаянна расказвалі пра паўсядзеннае жыццё дыяспар і міжнацыянальных суполак. Гасцямі нашай студыі неаднаразова былі іх кіраўнікі.  Раз на тыдзень гэтая тэма  абавязкова гучала ў інфармацыйных выпусках.  Мы таксама  расказвалі  сваім гледачам пра жыццё ўкраінскіх бежанцаў, якія знайшлі  ў Гродне свой прытулак. А што датычыць фестывалю, я люблю яго за асаблівы настрой і  яркасць фарбаў. Людзі едуць у падарожжы па краінах свету. Наш фестываль дазваляе за два дні пазнаёміцца з самабытнасцю народаў, якія прадстаўляюць яе  праз свае  культуры.

IMG_0119.JPG

IMG_4064.JPG
IMG_0115.JPG
IMG_0130.JPG
Галоўны рэдактар “Воранаўскай газеты” Таццяна Дудко вернецца з фестывалю не толькі з дыпломам пераможцы конкурсу, але і з новымі тэмамі для далейшай работы.

 На Воранаўшчыне пражываюць каля 20 нацыянальнасцей. 80% насельніцтва з’яўляюцца католікамі, — расказала яна. —  Некалькі гадоў запар штомесяц мы рыхтуем  для  нашых чытачоў  тэматычныя  палосы “Святло праваслаўя”, а таксама “Вера. Надзея. Любоў”. Іх аўтары  расказваюць пра навіны каталіцкага  касцела і праваслаўнай царквы, рэлігійныя святы,  разважаюць пра жыццёвыя каштоўнасці, паўсядзённае жыццё  нашых  землякоў, якія  працуюць, будуюць планы, нараджаюць  дзяцей  і  вераць у стабільны заўтрашні дзень.

Больш фестывальных навін чытайце ТУТ

Добавить комментарий