Болеть некогда, если твой девиз: «Спорт! Движение! Позитив!». Кореличчане с инвалидностью посещают стадион

Напэўна, ніхто так не ведае цану здароўю, як людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Таму ўпэўнены: вялікую ролю ў барацьбе з хваробамі іграе здаровы лад жыцця. А гэта ў першую чаргу адказ ад шкодных звычак, фізічная праца ў меру сваіх магчымасцей, заняткі спортам, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

 Члены Карэліцкага раённага аб’яднання інвалідаў на сваім прыкладзе імкнуцца паказаць, што толькі такім чынам можна адчуваць сябе паўнацэнным чалавекам у асяроддзі здаровых людзей: не замыкацца ў чатырох сценах, знаходзіць карысныя заняткі для душы, заўсёды спяшацца на мерапрыемствы, арганізоўваемыя для іх старшынёй аб’яднання Верай Міхайлаўнай Сашко. Удзельнічаюць у раённых і абласных конкурсах, выставах, канцэртах.

На гэты раз 23 чалавекі прыехалі з розных населеных пунктаў раёна на стадыён г.п. Карэлічы, каб паспытаць сябе ў спартыўных спаборніцтвах: у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, разбіванні гарадкоў. Усе паказвалі нядрэнныя вынікі, але перамаглі лепшыя: В. В. Шэўка (стральба, г.п. Карэлічы), Юрый Нянашаў (дартс, г.п. Мір), Павел Макарэвіч (гарадкі, агр. Цырын). Пераможцы і прызёры былі адзначаны дыпломамі і грашовымі ўзнагародамі, астатнія ўдзельнікі таксама атрымалі матэрыяльную падтрымку.

Дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні спаборніцтваў, у арганізацыі судзейства аказалі старшыня ДУ «Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб» В. А. Царук, інструктары-метадысты В. У. Рэкун і У. С. Сурко, за што ім вялікі дзякуй.

Да ўдзельнікаў міні-спартакіяды далучыліся потым наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разам са старшым спецыялістам Цэнтра А. Г. Васько. Усе атрымалі задавальненне ад цікава праведзенага часу, таму і пакідалі стадыён з добрым настроем, з удзячнасцю да Веры Міхайлаўны, якая робіць многае, каб зрабіць разнастайнымі звыклыя будні членаў узначальваемага ёю аб’яднання. Наперадзе іх чакаюць новыя, не менш цікавыя сустрэчы.

 Галіна КАЛТУНОВА

Добавить комментарий