Прополка свеклы, самостоятельные деньги и подшефные бабушки. Молодежь Кореличчины в тренде

Ніколі не пагаджуся з тымі, хто гаворыць, што сучасная моладзь распешчаная і не любіць працаваць. Маўляў, ім толькі планшэты ды модныя шмоткі патрэбныя. Не так гэта. А пераканацца ў гэтым у чарговы раз давялося ў Турцы, дзе старшакласнікі мясцовай школы на канікулах працуюць, з малодшымі гуляюць і падшэфных бабуль наведваюць.

 Лагеры працы і адпачынку на тэрыторыі раёна працуюць не першы год. І гэтым летам свае дзверы расчынілі 5 такога роду летнікаў, у якіх 55 падлеткаў змаглі зарабіць уласныя грошы.

У Турцы школьнікі таксама лета дарма не марнуюць, а працуюць, каб зарабіць і не засумаваць. Дзяўчынкі расказваюць, што з раніцы яны звычайна працуюць на праполцы калгасных буракоў альбо рыхтуюць амбар да новага ўраджаю. Пасля абеду спраў таксама нямала. Яны ўжо паспелі пабываць амаль ва ўсіх храмах Карэліцкага раёна, пазнаёміцца з іх гісторыяй. Не забывае моладзь і пра сваіх падшэфных ветэранаў. На мінулым тыдні ездзілі ў Рап’ёва да ветэрана працы, знакамітай ільнаводкі Ніны Сцяпанаўны Свірыд, якой дапамаглі па гаспадарцы. Знаходзяць час і з малодшымі школьнікамі пагуляць. Школьны лагер наведваюць два дзясяткі малых, якім цікава бавіць час з падлеткамі.

— Кормяць нас тры разы на дзень і вельмі смачна. У канцы месяца зарплату атрымаем. Ды і весела побач з сябрамі. Бацькі задаволены, што мы тут, — выказала агульнае меркаванне Лізавета Русан.

 

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий