Газета «Полымя» подвела итоги опроса «Кто радуется 1 сентября больше всего?»

З канца жніўня і ўвесь верасень на галоўнай старонцы сайта газеты «Полымя» нашы чытачы мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне ў апытанні «Хто радуецца 1 верасня больш за ўсіх?»

Усяго прагаласавалі 43 чалавекі.

? Лідарам галасавання стаў адказ «УСЕ». Яму перавагу аддалі 12 чалавек (28%).

? На другім месцы апынуліся «прадаўцы канцылярскіх прыналежнасцяў». У іх — 9 галасоў (21%).

? «Бронза» і 6 галасоў (14%) адышлі катэгорыі — «вытворцы адзення і абутку для школьнікаў».

? Па 5 галасоў (12%) у адказаў — «бацькі, бабулі і дзядулі» і «фларысты ў салонах кветак».

? За «дзяцей» прагаласавалі 4 чалавекі (9%), а за «настаўнікаў» — 2 (5%).

А мы жадаем, каб вы атрымлівалі ад школы не толькі веды, але і асалоду і добрыя эмоцыі ўвесь навучальны год!

І запрашаем прыняць удзел у новым апытанні «Што дапаможа сагрэцца ў халодную пару?» на галоўнай старонцы сайта polymia.by!

Добавить комментарий