Кореличские поэты рассказали про октябрь в стихах

«ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ БАЛЬ СПРАЎЛЯЕ…»

Так вобразна ахарактарызавала цудоўную кастрычніцкую пару ў адным з сваіх вершаў Антаніна Аўчыннікава (Кадлубай). Як не пагадзіцца з такім меркаваннем! Бо, як глянеш наўкола, разумееш: усё на гэтым балі па-сапраўднаму — і сцішаная ўрачыстасць неабсяжных прастораў, і мноства яркіх непаўторных фарбаў ва ўборах дрэў, лясоў, і кветкавае паўсюднае багацце, якія радасна зіхацяць у залатых промнях сонца, пераліваюцца, кружацца ў абдымках гарэзлівага ветру… Ноччу ж велічная поўня плыве па зоркавым акіяне неба насустрач ружоваму ранку, жменямі рассыпае па зямлі жэмчуг першых прымаразкаў, каб паспець услаць серабром дарогу ўзыходзячаму сарамліваму асенняму сонцу. Шчасце лунае наўкола, напамінае: прайшлі Пакровы, і, як падарунак ад іх, — Дзень маці, асвечаны ўдзячнай памяццю аб самым дарагім чалавеку на зямлі… Не хочацца думаць аб магчымай будучай слоце асенніх дзён, сумоце зацяжных дажджоў, бо душа жыве бліскучым балем, які спраўляе восень… Адпаведна святочнаму настрою кастрычніка і вершы, дасланыя ў рэдакцыю, галоўнае ў іх — вобразы малой радзімы, матулі, роздумы аб сапраўдных вытоках шчасця. Давайце ж будзем радавацца кожнаму пражытаму дню, давайце прадоўжым для сябе баль радаснага настрою, бо ў гэтым сэнс існасці.

Галіна КАЛТУНОВА

ХАТКА НЕ ЗДАЕЦЦА…

Пастарэла хатка, апусціла плечы,
Дым не ўецца з коміна, у астыўшай печы
Не булькоча бульба смачна ў чыгуночку,
Ціха ў пакоях, ціха ў садочку.
Не смяюцца весела пад акном вяргіні,
І вада ў калодзежы адзінока стыне.
Зараслі травою кветнік, агародчык,
Певень не спявае, куры не сакочуць…
Хатка ж не здаецца, верыць і чакае:
Быць не можа, хутка хтосьці завітае,
Вунь суседскі коцік гасцей памывае,
Вестку неблагую, значыць, наракае…
Гаспадыня новая веснічкі адкрые:
— Сустракай, хацінка, мы ўжо не чужыя!
Навядзём парадак, адскрабём, адмыем,
Вернем табе шчасце, як у дні былыя!
І заззяе хатка радасцю бясконцай,
Зноўку заіграе ў чыстых шыбах сонца,
Ажыве надворак, ажыве садочак…
Хай жа так і будзе, як хацінка хоча!

Галіна КАЛТУНОВА

УНОСЯ ЗЕЛЕНЫЙ ЦВЕТ…

Прощалась осень с летом за окном.
И, впопыхах раскрашивая клёны,
Не доглядела суетливым днём,
Что есть все краски: все, кроме зеленой…
Позолотила нивы на полях
И запах спелых яблок распустила!
А лето… здесь стояло, при дверях…
А лето все никак не уходило.
Рядила осень лес в багряный цвет
И серебром покрыла паутину.
Но удивлялось лето много лет,
Смотря на эту странную картину.
Ах, как ему хотелось дать совет!
Но осень попросить не догадалась.
И лето, унося зеленый цвет,
Еще теплее, чем вчера, казалось…

Светлана МОНИЧ

МАМЕ

Шмат разоў я npaciў у Бога,
Каб матуля яшчэ пажыла.
Ды шкада, што не зробіш нічога:
Надта цяжкай хвароба была.
Час прайшоў, як не стала матулі,
Слоў апошніх яе не забыць,
Моцна душу яны мне кранулі,
Буду помніць, пакуль буду жыць.
Аж да раніцы згодзен я слухаць,
Ды баюся, каб сон не прапаў,
Каб затым не прыйшлося мне думаць,
Што матулін наказ не стрымаў.
Так мне хочацца бачыць жывую
Сваю маму, ды толькі не ў сне,
А прыгожую, маладую,
Як калісьці была наяве…

Міхаіл СІНІЦА

МАТЫЛЁК

Нібы туман, сплылі гады далёка,
І шчасце абыходзіць дом здалёк…
Аднойчы вечарам, пад буслаў дружны клёкат
У кватэру заляцеў раптоўна матылёк.
Ён пакружыўся ля маёй далоні
Ды шустра паляцеў на яркі аганёк.
Шукаў цяпла і, пэўна, лепшай долі,
Пакуль свае ён крыльцы не апёк.
На жаль, паддаўся цёпламу падману
І нават не адчуў нясцерпны боль…
Нібыта перунамі расстраляны,
Упаў ля ног маіх, разгублены, на дол…
І я раблю ў думках параўнанне:
Так адбываецца нярэдка і ў людзей:
Імчымся мы маланкай на спатканне,
Каметаю ж згараем без надзей.
І, на зямлю спускаючыся з высі,
На ўсё жыццё даем сабе зарок:
Ты аб каханне больш не апячыся,
Каб не згарэць, як гэты матылёк.

Марыя ПАЛУЯН

ОДА МАТЕРИ

Спой мне, Мама, тихо спой,
Посиди со мною рядом.
Слушать нежный голос твой —
И других наград не надо.
Я притворщик и чудак,
И чуть-чуть поэт, наверно,
Все во мне совсем не так,
Да и сын я не примерный.
Не силен я в драке был,
Во хмелю не так уж стоек,
Многих женщин я любил,
Но любовь не греет крови.
Ты — одна моя отрада,
Свет лазоревый во мгле.
Суждено мне с неба падать
В руки теплые твои.
Мне седин твоих усталость
Ближе всех других картин.
Доля тяжкая досталась,
Словно кто-то наградил.
От чего поешь все реже,
Говоришь, что голос слаб:
«Иней на висках уж кружит,
Не до песен мне, сынок».
Не грусти, святая радость,
На судьбу грешить постой,
Пусть развеет жизни тягость
Ветер строчки золотой.
Знаю много тайн словесных,
Не изведал лишь одну:
Где мне взять тех слов чудесных,
Чтоб воспеть любовь твою?
Пусть зима метелью вьюжит
И пророчит злую весть,
Что ушло, того не будет,
Стоит ли о том жалеть.
Только верь: зима не вечна,
И весны наступит срок,
Через зимние столетья
Прорастет иной цветок.
Спой мне, Мама, тихо спой,
Посиди со мною рядом.
Слышать нежный голос твой —
И других наград не надо…

Алексей ШЛЯХТИН,
Дом-интернат, агр. Б. Жуховичи

ЯБЛЫНЬКА

Калі вяселле адгулялі,
У знак сумеснага жыцця
Матуля з бацькам пасадзілі
У садзе яблыньку — як лёсавы працяг.
Заможна, хораша жылі,
Шчасліва, дружна працавалі.
На радасць хутка ў іх сям’і
Сынок з дачушкай падрасталі.
Ды абрынулася вайна,
І шчасце перакрэсліла яна.
Згарэла хата, усё прапала,
І яблынька вуголлем чорным стала.
А бацька, ідучы на фронт,
З усімі намі развітаўся,
Да яблыні-калекі падышоў,
Нібы з сястрычкаю абняўся:
— Бывай, сяброўка, дарагая,
Я на цябе сям’ю тут пакідаю…
Вясною ж цуда адбылося,
Бо яблынька раптоўна ажыла:
Галінкамі да неба ўзнялася,
Другое нараджэнне прыняла.
Даўно бацькоў няма ў жывых,
А дрэўца — як аб іх напамінанне.
Цяпер мы дзелім з ёю на дваіх
І радасць, і жыцця выпрабаванні.

Алена БЯЛЯК

МОЛИТВА НА ПОКРОВ К ПРЕЧИСТОЙ

О матерь Божия, Святая,
К твоей защите прибегаю
С любовью, верой и надеждой
И выслушать прошу нас, грешных.
Мы в своем непрестанном моленье
Избежать всех должны искушений,
Стерегущих, где надо, не надо,
И спасти наши души от ада.
Припадаю к заступнице нашей
И молюсь я Царице Небесной,
Чтоб спасала нас от бед и от горя,
Всех покрыла Своим Омофором.
О Владычица наша Святая,
Я к защите твоей прибегаю,
Да молюсь за здоровье семьи
И за мирное счастье Земли.

Мария МЕЖЕНЬ

ОСЕНЬ

Прощальный крик летящих журавлей
Нам говорит, что лето пролетело,
Унылость, серость убранных полей
Дают понять нам: осень наступила.
И листья в танце закружились с ветром,
Уныло смотрят голые деревья.
Им больно расставаться с летом
И сознавать: зима стоит за дверью.
Украсил землю щедрый листопад,
Горит огнем прекрасная рябина,
А капельки дождя отчаянно стучат,
Рождают грусть в душе моей ранимой.
Сияет осень, шлет свои дары,
Не прячет их под желтым одеялом…
Слова любви нам ветер говорит
Да обещает радости немало.

Анна МАКСИМОВИЧ

МАЕ ЖАДАННІ

Учора ноччу дождж ішоў, грымела!
А сёння сонейка, і пасвятлела неба…
Хоць многа цяжкасцей у лёсе сваім мела,
Апроч дзён сонечных нічога мне не трэба.
Жаданняў маю сёння не багата:
Каб доўга жыў і быў здаровы тата,
Каб не хварэў ніхто сярод радні,
Каб больш было на свеце дабрыні,
Каб сонца ў небе, як цяпер, свяціла,
Вясёлка ў небе радавала вока,
Хвароба каб хоць трошкі адпусціла,
Каб мір быў на зямлі, прашу я зноўку.

Вольга БЕРНАТОВІЧ,
Дом-інтэрнат, агр. В. Жухавічы

ВЕСНА К НАМ ОПЯТЬ ПРИДЕТ…

Как будто вчера лишь сирень за окном цвела,
И ласточка ей подарила перо с крыла,
А рядом, под крышей, гнездо для птенцов свила,
Но осень с дыханьем ветров и дождей пришла.
За ней с постоянством подруги зима спешит,
И все белым снегом укроет, запорошит.
Не гроздья цветов украшают теперь сирень —
То вьюга снега наметает и ночь, и день.
Мне ветви сирени тихонько в окно стучат
О том, что весна возвратится, сказать хотят.
И в пении птиц мы услышим ее шаги,
В стремительном беге проснувшейся вновь реки.
И ласточки в гнезда вернет ясных дней тепло,
Сирень вспыхнет ярким созвездьем своих цветов,
И радугой запах их город весь обоймет.
С надеждой и счастьем весна к нам опять придет.

Леонила ДЕНЬКЕВИЧ

ЗОЛОТАЯ ОСЕНЬ БАЛ СПРАВЛЯЕТ

Плавно паутина над землей плывет,
Молодая осень бал справляет…
Небеса на землю голубой льют свет,
Потрудившись летом, земля отдыхает.
Лес одарен осенью золотой канвой,
Сказочный узор природа вышивает.
Пауки достали свои кросна вновь,
Вяжут кружева, как сказку сочиняют.
Бабьим летом снова светится душа,
Знает, что пора ей попрощаться с летом.
Осень королевой вновь на трон взошла,
Царственно блестит, сияет светом!
И не хочет осень с грустью сознавать,
Что наступят скоро холод и ненастье,
Что придется зиму белую встречать,
Кудри потеряв, дождями умываться.
Что с того, что завтра будет впереди?
Час пришел — сегодня королева бала
Весело танцует до самой зари,
Отдохнуть приляжет и уснет устало.
Укроется ковром из златовытканной мечты
И будут сниться ей волшебные сонеты,
Спокойно будет спать до той поры,
Пока не заспешит опять на встречу с летом.

Антонина ОВЧИННИКОВА (КОДЛУБАЙ)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.