Объявлена фотоохота на поросят. Меняем фото символа года на подарок!

🐷 Напярэдадні надыходзячага года Жоўтай Земляной Свінні рэдакцыя газеты «Полымя» аб’яўляе пазітыўны фотаконкурс «Сімвал года».

🎄 Дасылайце фота, на якіх ёсць сімвал будучага новага года — сімпатычнае парася. Гэта можа быць хатняя свінка або марская, фігуркі з паперы або пластыліну, статуэткі і капілкі. А можа , Вы рыхтуеце свайму дзіцяці карнавальны касцюм, у якім ён выканае ролю Ніф-Ніфа або Нуф-Нуфа? Тады рабіце фота і дасылайце на конкурс! Напэўна, кожная гаспадыня ўжо прадумала навагодні стол, які ўпрыгожыць, напрыклад, салата з сімвалічнай назвай «Парасятка»? Тэрмінова фатаграфуем і дасылаем у рэдакцыю!

🎄 Вашы фотаработы дасылайце на электронны адрас рэдакцыі газеты «Полымя» polymia@mail.grodno.by.

🎄 Прыём заявак ажыццяўляецца з 15 снежня 2018 года да 15 студзеня 2019 года. Галасаванне пройдзе на сайце газеты «Полымя» polymia.by з 16 да 30 студзеня 2019 года.

🎄 Трох удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў па выніках народнага галасавання, чакаюць дыпломы пераможцаў і памятныя падарункі.

🐷 Паглядзець/спампаваць Палажэнне аб фотоконкурсе «Сімвал года»!

Добавить комментарий