Посетители сайта газеты «Полымя» выбрали тройку самых главных событий 2018 года на Кореличчине

Вітаем, сябры!

Сёння мы завяршылі адно з самых масавых галасаванняў на нашым сайце. Дзякуем за тое, што выказалі свае меркаванні. Кожны з 891 голаса мае выключную каштоўнасць.

А цяпер тройка пераможцаў…

? 1 МЕСЦА

Свінагадоўчы комплекс КСУП «Лукі-Агра» — лепшы на Гродзеншчыне (37%, 389 голоса)

Свінагадоўчы комплекс КСУП “Лукі-Агра” названы лепшым сярод 31 прадпрыемства Гродзеншчыны. У цэлым па раёне за 11 месяцаў бягучага года ўдзельная вага вытворчасці свініны комплексам у Луках склала 25%, а ад агульнай рэалізацыі свіней на перапрацоўчыя прадпрыемствы – 25,9%. Нагодай для гонару з’яўляецца і рэнтабельнасць – 23,3% адносна мінулага года.

? 2 МЕСЦА

Бронза клуба «Віцязь» на рэспубліканскай гульні «Зарніца» (30%, 323 голоса)

Члены клуба “Віцязь”, які дзейнічае пры Лукскай сярэдняй школе, сталі ўладальнікамі трэцяга месца ў фінале рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”.

? 3 МЕСЦА

Карэліцкія ўстановы дашкольнай адукацыі — пераможцы абласнога конкурса на лепшую арганізацыю прадметна-прасторавага асяродку (8%, 80 голоса)

У абласным конкурсе на лепшую арганізацыю прадметна-прасторавага асяродку ва ўстановах дашкольнай адукацыі яслі-сад № 1 у Карэлічах узнагароджаны Дыпломам І ступені, уладальнік Дыплома ІІ ступені – дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.

? Ніжэй размешчаны скрын нашага апытання з усімі вынікамі, колькасцю і працэнтам галасоў.

? Прачытаць падрабязней пра ўсіх намінантаў можна па спасылцы: «Народное голосование. Выбираем событие 2018 года в Кореличском районе»