О жизни в Лукском сельском совете рассказали его жители для проекта «Земляки»

40 гадоў на карысць роднай зямлі

Спрацаваныя рукі, лагодная ўсмешка і цяпло ў вачах. Ніну Цімафееўну Нямарскую ў Луках добра ведаюць і паважаюць як аднавяскоўцы, так і кіраўніцтва гаспадаркі. 40 гадоў цяжкай і руплівай працы аддала жанчына на карысць і дабрабыт роднай зямлі.

“Столькі было ў жыцці, сапраўды, ёсць што ўспомніць. Вось сёлета ўсёй сям’ёй святкавалі мой 80-гадовы юбілей”, – дзеліцца Ніна Цімафееўна.

Нарадзілася наша гераіня 17 мая 1939 года ў Пружанах. Яе маці Анастасія там прыслужвала ў багатых людзей, а тата Цімафей працаваў сыраварам. Але маладая сям’я пражыла там нядоўга і пераехала на радзіму бацькі ў Лукі. І хоць на сваёй зямлі ўжо было лягчэй, але жылі бедна, працавалі ад світання да позняй ночы.

Ніна Цімафееўна была старэйшай дачкой у сям’і, глядзела за двумя малодшымі братамі Мікалаем і Васілём, які, дарэчы, таксама зараз жыве ў Луках. Таму калі дзяўчынка скончыла 7 класаў, маці сказала: “Ты вучыцелькай не будзеш, бо няма як. Заставайся, дачушка, дома”. І Ніна Цімафееўна з 14 гадоў пайшла на ферму ў Луках даяркай. А тады не было тэхнікі: “Бачыце, якія ў мяне зараз пакручаныя пальцы, бо даіла напачатку 10 гадоў рукамі. Уставала ў 4 гадзіны раніцы, а вярталася дахаты апоўначы. Не было ні выхаднога, ні водпуску. Памятаю, калі нарадзілася дзіця, 5 тыдняў пабыла з ім, а потым ізноў вярнулася на ферму”.

Пра сям’ю і мужа, якога, на жаль, няма побач ужо 20 гадоў, Ніна Цімафееўна расказвае з асаблівай цеплынёй: “Маладая была, сямнаццаці гадоў. Таму хоць і спрацуешся за дзень, але вечарам усё роўна ідзеш у клуб на танцы. А там так добра і весела. Каб вы бачылі, як мы гулялі польку, вальс, кадрылю, факстрот! На танцах і сустрэла свайго будучага мужа Уладзіміра. Працаваў ён у гаспадарцы трактарыстам. Добры быў хлопец, спадабаўся, вось і пайшла за яго”.

Хоць муж у 27 гадоў і захварэў на сэрца, а замест грошай у калгасе былі працадні, але маладая сям’я не тужыла. Паціху сваімі сіламі паставілі хату “з-пад сякеры”, выхавалі дачушак, далі ім выдатную адукацыю – абедзве сталі паважанымі ўрачамі. Старэйшая Людміла працуе ў Клецку, а малодшую, Лілію Шастак, карэліччане добра ведаюць і шануюць як выдатнага педыятра. Радуюць Ніну Цімафееўну і чацвёра ўнукаў ды пяцёра праўнукаў, любяць наведвацца ў Лукі, нават з далёкіх краёў. Так адзін з унукаў працуе праграмістам у Амерыцы, але заўжды знаходзіць час адведаць бабулю. А тая сустракае дарагіх гасцей вясковымі пачастункамі з печы: бульбай з каўбаскай, духмянымі булкамі ды наліснікамі. А як хораша і ўтульна ў хаце Ніны Цімафееўны, усюды яе ўласная вышыўка – і на мэблі, і на старадаўніх іконах.

Ёсць у Ніны Цімафееўны і шмат узнагарод: яна і ўдарнік пяцігодак, і пераможца сацспаборніцтваў, і жывёлавод-выдатнік. Таму нярэдкі госць у хаце працалюбівай жанчыны старшыня КСУП “Лукі-Агра” Мікалай Аляксандравіч Гавіна. Увогуле, у гаспадарцы Ніну Цімафееўну любяць, памятаюць і паважаюць, як і іншых ветэранаў працы. Таму наша гераіня, нягледзячы на няпростыя жыццёвыя выпрабаванні ў мінулым, з усмешкай і надзеяй сустракае кожны дзень сёння.

 

Дапамагчы і словам, і справай

Чарговы выпуск праекта “Землякі” прысвечаны невялікаму па памерах, але такому ўтульнаму і камфортнаму для пражывання Лукскаму сельсавету, старшынёй якога ўжо шмат гадоў запар з’яўляецца Людміла Ваўчок.

Калі гаварыць мовай лічбаў, то ў склад адміністратыўнай адзінкі ўваходзяць 8 населеных пунктаў, дзе пражывае 1095 чалавек. Цэнтральнай сядзібай сельсавета з’яўляецца аграгарадок Лукі з колькасцю насельніцтва 643 чалавекі. У вёсцы ж Баяры – усяго 12 жыхароў. Нельга не адзначыць сёлетнюю станоўчую дэмаграфічную дынаміку: калі ў 2018 годзе на тэрыторыі сельсавета нарадзілася 6 немаўлят і памерла 28 жыхароў, то за бягучы перыяд 2019 года з’явіліся на свет 5 дзяцей і памерла 8 чалавек.– Напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў значная ўвага надзялялася помнікам і месцам пахавання загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, – расказвае Людміла Ваўчок. – Усяго на тэрыторыі сельсавета размяшчаюцца 10 месцаў, якія нагадваюць аб гераізме жыхароў лукскай зямлі. Вялікую фінансавую дапамогу аказала кіраўніцтва КСУП “Лукі-Агра”. На выдзеленыя сродкі быў прыведзены бягучы рамонт помнікаў, а таксама работы па аднаўленні воінскіх пахаванняў на сельскіх могілках у вёсках Далматаўшчына і Асташын. 8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у аграгарадку масштабна прайшоў мітынг, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, работнікі сельсавета, удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь”, школьнікі і ўсе тыя, хто ўдзячны землякам за мірнае неба.

Па словах старшыні сельсавета, у апошні час дзеці актыўна ўступаюць у спадчыну і добраўпарадкоўваюць бацькоўскія дамы. Аграгарадок Лукі – яскравы прыклад вяртання гараджан на малую радзіму. Аднак нямала радавых гнёздаў, якія штогод зраўноўваюцца з зямлёй.

– Шчыра прызнаюся, у мяне душа баліць, калі зносіцца дом. У 2018 годзе такіх дамоў было 9. Актыўна шукаем уладальнікаў будынкаў, адсылаем ім апавяшчэнні, аднак па розных прычынах не заўсёды атрымліваецца знайсці таго ці іншага чалавека.

Адным з актуальных накірункаў работы сельсавета падчас вясенне-летняга перыяду з’яўляецца абкошванне тэрыторыі.

– Другі год запар мы заключаем дагавор з кіраўніцтвам КСУП “Лукі-Агра”, і два работнікі сельгаспрадпрыемства на працягу сезона, з мая па кастрычнік, абкошваюць усе населеныя пункты сельсавета, – расказвае Людміла Ваўчок.

– Праца старшыні сельсавета цесна звязана са зносінамі з мясцовым насельніцтвам – расказвае Людміла Ваўчок. – Прыемна, калі атрымліваецца дапамагчы чалавеку і справай, і словам. Дарэчы, людзям сталага ўзросту часта не хапае простых чалавечых зносін. Бывае, прыедзеш у якую-небудзь вёску, пагаворыш з мясцовымі жыхарамі, спытаеш як у іх справы. Ім такі клопат вельмі прыемны, і ў цябе на душы лёгка становіцца.

 

«Я считаю, нам повезло»

Жить в одной стране, затем переехать за границу в один город, учиться в одной школе и встретиться… на сайте знакомств. Казалось бы, это так похоже на описание нового сериала, но нет. Так закрутила судьба жизни супругов Кирьянович.

Дмитрий, и Татьяна переехали из Казахстана в Лиду, оба жили в центре города, ходили в одну школу с разницей в два года, но так и не встретились. После школы Татьяна уехала покорять столичный БНТУ, а Дмитрий остался в Лиде, выбрав в местном колледже специальность «Промышленное гражданское строительство», впоследствии отправившись на отработку в КСУП «Луки-Агро». Работа прораба производственных работ Дмитрию пришлась по душе, поэтому молодой человек остался в Луках и после окончания срока отработки. Через некоторое время на сайте знакомств нашёл Татьяну, и жизнь закрутилась, завертелась. Через полгода – предложение руки и сердца, через год – свадьба, через два года – маленькое чудо, Ксюша.

– Я как жена декабриста, – улыбается Татьяна. – Поеду за мужем в любую неизвестную даль.

Агрогородок зацепил молодую семью. Помогло и руководство сельхозпредприятия – Кирьяновичам сразу предоставили уютное обустроенное жильё. «Я считаю, нам повезло», – уверен Дмитрий.

– Люди в Луках хорошие, доброжелательные, работящие, трудолюбивые, – говорит пара. А когда мнение у разных людей, каким бы единым целым они ни были, совпадает – значит, говорят правду.

– И природа здесь очень красивая, – добавляет Татьяна. Будучи в декретном отпуске, девушка много времени проводит с дочкой на улице. Малышке тоже это нравится. Возможность увидеть вживую лошадь с жеребёнком дана не каждому городскому ребёнку, а Ксюша – и чистым воздухом подышит, и на животных посмотрит, и, как большая, в школу ходит. Правда, пока только на площадки. И болеет меньше. За год и месяц – всего один раз.

– До работы добираться пять минут, – нашёл главное преимущество сельской местности от города Дмитрий. – Всех вокруг знаешь, рабочие вопросы решаются быстро. Это очень удобно.

Напоследок предлагаю представить альтернативное будущее. Спрашиваю: если бы завтра была возможность переехать в Минск, тоже с предоставлением жилья, отправились бы?

– Нет, – решительно отвечает глава семьи.

 

Герой ураджайных палёў і хлебных ніў

Літаральна ў кожнай раённай зводцы перадавікоў сельскагаспадарчых работ сустракаецца адно і тое ж прозвішча – Зуська. Аляксандр Міхайлавіч некалькі гадоў запар з’яўляецца адным з лепшых аграрыяў на ўнясенні арганічных угнаенняў, касьбе. Да таго ж старанны аграрый – сярод першых раённых тысячнікаў на жніве.

рактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Лукі-Агра” Аляксандр Зуська з’яўляецца жывым увасабленнем народнай мудрасці: “Не таму слава, хто на язык лёгкі, а таму, хто ў справе стойкі”. І сапраўды, сціплы па натуры і працавіты ў жыцці аграрый не любіць расказваць аб сабе. Па яго словах, ён проста працуе. Аднак шматлікія ўзнагароды, павага з боку кіраўніцтва і калектыва гаспадаркі сведчаць аб тым, што праца яго старанная, самаадданая і шчырая.

– Пасля заканчэння 11 класаў Цырынскай школы прызвалі ў армію. Адслужыў, былі прапановы застацца на далейшую службу ў Гродне, але мне ў вялікім горадзе цесна, шумна. Бывае, да старэйшай дачкі ў госці ў Мінск прыедзем, але праз паўдня я ўжо дадому хачу. Я люблю сельскія прасторы, адчуваць свабоду, рухаючыся па бязмежных палях, – адзначае Аляксандр

Зуська. – У гаспадарку прыйшоў у 1995 годзе. Пачаў працаваць механізатарам. Ведаеце, з дзяцінства гэтая праца была перад вачыма. Бацька быў трактарыстам. Мне, як любому малому, хацелася праехаць у кабіне. Да таго ж яшчэ да арміі працаваў з бацькам на жніве ў якасці памочніка. Глядзеў, паступова пераймаў вопыт, вучыўся.

І навучыўся. Сёння Аляксандр Зуська не толькі якасна выконвае комплекс сельскагаспадарчых работ, але і добра разбіраецца ў тэхніцы. Абслугоўванне, рамонт трактара і прычапной тэхнікі механізатар выконвае самастойна.

– Толькі тады я магу спакойна працаваць, калі сам праверу спраўнасць трактара, прычапной касілкі, раскідвальніка арганічных угнаенняў, зернеўборачнага камбайна, – дзеліцца механізатар. – Вясна, лета, восень, безумоўна, напружаныя для нас перыяды. Да таго ж клопатаў дома па гаспадарцы хапае. Вёска ёсць вёска. Але, ведаеце, да працы прывыкаеш, і зімой, калі шмат вольнага часу, яе ўжо не хапае. Бывае, калі на вуліцы мароз трашчыць, ходзіш з кута ў кут і не ведаеш, чым заняцца.

Пасля размовы з Аляксандрам Зуськам пакідала мехмайстэрні КСУП “Лукі-Агра” абсалютна ўпэўненай у тым, што для механізатара праца ў гаспадарцы прыносіць не толькі матэрыяльныя выгоды, але і маральнае задавальненне, душэўную раўнавагу і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.