В Райцевском школьном лагере дети живут ярко и весело

У Райцы з 1 ліпеня працуе аздараўленчы лагер “Вясёлка” з дзённым знаходжаннем дзяцей. На ўсе 18 дзён для нашых дзяцей распрацавана захапляльная праграма, насычаная развіццёвымі, фізкультурна-аздараўленчымі мерапрыемствамі, гульнямі і эстафетамі. Больш за 20 хлопчыкаў і дзяўчынак акунаюцца ў загадкавы свет навакольнага асяроддзя.

Сумаваць дзецям няма калі. Штодзень іх чакаюць цікавыя гульні, конкурсы вырабаў з паперы, віктарыны, конкурсы малюнкаў, экскурсіі ў рамках акцый “Лета на здароўе”, “Беларусь помніць” , “Малая радзіма: эстафета карысных спраў”.

У гульнявой форме дзеці паўтарылі правілы дарожнага руху, яшчэ раз засвоіўшы важны ўрок: пра бяспеку на дарозе забываць нельга, неабходна няўхільна выконваць усе правілы дарожнага руху!

У рамках праекта “Читаем вместе — познаём друг друга” былі праведзены экалагічны КВЗ “ Прырода – наш дом”, віктарына “У гасцях у доктара Айбаліта”.

II-ім Еўрапейскім гульням былі прысвечаны спартыўна-гульнявая праграма “Покорение Олимпа”, спартландыя “Малая Радзіма – паспяховы старт”, конкурс малюнкаў “Падарожжа з Лесікам”.

Да 45-годдзя з дня прысваення Мінску ганаровага звання “ Горад-герой” паказана і абмеркавана прэзентацыя “ Мінулае і сучаснае горада Мінска”.

Вельмі спадабалася дзецям экскурсія ў Карэліцкі РАУС, у час правядзення якой яны сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульнявой праграмы.

На працягу змены працуюць аб’яднанні па інтарэсах “Горад майстроў”, “Вакал”, якія дазваляюць выхаванцам раскрыць свае таленты. На занятках рабяты чакаюць творчыя заданні.

Дзеці сумяшчаюць заняткі спортам, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, рыхтуюцца да спаборніцтваў, падтрымліваюць сябе ў форме. Сустрэчы праходзяць у цёплай атмасферы, калі кожны маленькі чалавечак чакае цуда і адкрывае яго.

Нам прыемна бачыць радасныя твары дзяцей, іх гарэзлівыя ўсмешкі. Кожнага з іх мы ўбачылі па-новаму. Хочацца пажадаць, каб яны не забывалі цікавае жыццё ў лагеры, заставаліся заўсёды добрымі, дружнымі, вясёлымі і жыццярадаснымі. Мы з нецярплівасцю будзем чакаць новых сустрэч у наступным годзе.

Алена КОЎГАР,
начальнік лагера ДУА “Райцаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”