Чем привлек журналистов «Полымя» Еремичский край? Новый выпуск проекта «Земляки»

Прыцягальная энергетыка ярэміцкай зямлі

Рыхтуючы чарговы праект “Землякоў”, журналісты раённай газеты “Полымя” наведалі прыцягальны жывапіснымі нёманскімі краявідамі і багаты на працавітых людзей і славутых асоб Ярэміцкі край.

Аб надзённым жыцці мясцовых жыхароў расказаў старшыня Ярэміцкага сельсавета Пётр Анатольевіч Навумовіч, які на працягу 13 гадоў жыве клопатамі ярэміччан.

– Пётр Анатольевіч, які ён, Ярэміцкі сельсавет, у лічбавым разрэзе?

– Наш сельсавет – гэта 16 населеных пунктаў, дзе пражывае 1063 чалавекі. Самым густанаселеным з’яўляецца аграгарадок Ярэмічы, у якім 323 жыхары. Аднак ёсць вёскі, напрыклад, Антанёва, Рудзьма, Зарэчча, дзе пражываюць лічаныя людзі. Дэмаграфічная сітуацыя ў нас няпростая. Так, у мінулым годзе ў нас нарадзілася 4 немаўлят, а памерла 27 чалавек. Аднак у 2014 годзе на тэрыторыі сельсавета адбыўся своеасаблівы бэбі-бум, калі нарадзілася аж 15 дзяцей.

 – Дача непадалёк ад хуткаплыннага Нёмана – мара, бадай што, кожнага гараджаніна. Ці купляюць дамы ў Ярэміцкім сельсавеце?

– Так, купляюць. Часам адна сям’я набывае некалькі суседніх хат. Так, у Сіняўскай Слабадзе няма ніводнага пустога дома. У Зарэччы і Лядках таксама шмат дачнікаў. Таму і лічба пустуючых дамоў на тэрыторыі сельсавета невялікая, і з кожным годам яна змяншаецца. Заўсёды імкнёмся не знесці дом, а знайсці для яго пакупніка. На сённяшні дзень на продаж выстаўлены дом у вёсцы Скорычы, дзе калісьці жыў вядомы беларускі паэт Алесь Мілюць.

– У многіх населеных пунктах раёна адраджаецца традыцыя правядзення свята вёсак. Ці падхапіў эстафету Ярэміцкі сельсавет?

– У мінулым годзе гучна і з размахам прайшло свята ў Ярэмічах. Сёлета ў канцы жніўня плануем правесці ўрачыстасць у Лядках. На мой погляд, такія мерапрыемствы патрэбны як населеным пунктам, якія напярэдадні святаў добраўпарадкоўваюцца, і мясцовым жыхарам, якія ў чарговы раз узгадваюць імёны заслужаных працаўнікоў і знакамітых землякоў, якімі надзвычай багата ярэміцкая зямля. У агр. Ярэмічы нарадзіўся народны артыст і пісьменнік Анатоль Жук і навукоўца Міхаіл Лойка. Ярэміччына – малая радзіма літаратараў Алеся Бажко, Міколы Бусько, Анатоля Смалянкі, Уладзіміра Калесніка. І гэта далёка не ўсе імёны, якімі ганарацца не толькі жыхары прынёманскага краю, але і беларуская нацыя.

Гонар Ярэміччыны

Уладзімір Зянонавіч ЦАРУК

Нарадзіўся 20 снежня 1899 года ў вёсцы Вялікая Вобрына ў сялянскай сям’і. Член ВКП (б) КПСС з 1924 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. З 1920 года знаходзіўс я на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі, з 1924 года – сакратар падпольнага райкама партыі. Адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Царук – упаўнаважаны Цэнтральнага Камітэта КПБ (б) і Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобласці, затым – член Баранавіцкага падпольнага абкама партыі, першы сакратар Стаўбцоўскага падпольнага міжрайпартцэнтра, камандзір партызанскага злучэння Стаўбцоўскай зоны. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўмелае камандаванне партызанскім злучэннем, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Царуку Уладзіміру Зянонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.Пасля вайны працаваў сакратаром Стаўбцоўскага райкама партыі, намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкама, старшыні Баранавіцкага гарвыканкама. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР другога і трэцяга скліканняў, Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага і чацвёртага скліканняў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Аляксандр Міхайлавіч МОКАТ

Нарадзіўся ў 1939 годзе ў вёсцы Вялікая Вобрына. З 1958 года прац аваў трактарыстам , з 1971 па 1984 год – звеннявым механізаванага звяна ў калгасе імя Царука. За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1973 годзе прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання і Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 8-га склікання.

Браніслаў Іванавіч КРЫВІЦКІ

Нарадзіўся ў 1938 годзе ў в. Вялікая Вобрына ў сялянскай сям’і . З 16 гадоў пачаў сама — стойна зарабляць на хлеб, працаваў паляводам у калгасе імя Царука. У 1957 годзе прызваны на службу ў армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную гаспадарку. У 1962 годзе скончыў Навагрудскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №26 па спецыяльнасці “трактарыст-машыніст шырокага профілю”, атрымаўшы кваліфікацыю слесара. За працоўныя дасягненні ў 1976 годзе быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы III ступені, у 2004 годзе – ордэнам Айчыны III ступені. У 2005 годзе яго імя занесена ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці, у 2015 годзе атрымаў званне “Чалавек года Гродзеншчыны”.

Вялікая сям’я на малой радзіме

Вёска жыве, пакуль у ёй гучыць дзіцячы смех. У Пагарэлцы ён заўжды чутны на падворку сям’і Ганчар, дзе падрастаюць двое хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі.

Пакуль маці Алена завіхаецца па хатніх справах, самая старэйшая дачка Настачка, ёй – 14 гадоў, забуляецца з маленькай сястрычкай – васьмімесячнай Веранікай. Хлопцы – трынаццацігадовы Жэня і дванаццацігадовы Максім – дапамагаюць тату Дзмітрыю і дзядзьку на двары рамантаваць машыну. У кожнага ў сям’і Ганчар ёсць занятак, бо народу ў хаце шмат, гаспадарка вялікая, ды і бацька, жывёлавод на ферме ў Лядках, звычайна на працы зрання, з 5 гадзін, і да позняга вечара, часам па начах і без выхадных. Хоць і няпроста адолець столькі спраў, але за іх сям’я бярэцца дружна, таму ўсё і ладзіцца.

Тым больш, Алена і Дзмітрый – звыклыя да вясковага жыцця. Абодва выраслі па суседству з Пагарэлкай – у Быковічах, затым вучыліся ў Карэліцкім будаўнічым прафесійным ліцэі, а працаваць вярнуліся ў родны калгас (цяпер – ДП “Царука”). Маладой сям’і ў гаспадарцы адразу далі дом у Пагарэлцы, які хутка напоўнілі дзіцячыя галасы.

З таго часу ўжо мінула 15 год. На радасць бацькам падраслі дзеці. Насця стараеццава ўсім дапамагаць матулі, у вольны час чытае кнігі, а больш за ўсё любіць “гуляць з кіндарам” і дадае, што ёй “у вёсцы жыць весялей, чым у горадзе”. Хлопцы Жэня і Максім – побач з татам, цікавяцца тэхнікай, а яшчэ – фанаты футбола і аматары рыбалкі. Да таго ж, дзеці спраўныя па гаспадарцы. Пакуль мы размаўляем з бацькамі, Насця накіроўваецца да клетак з трусамі, а Жэня і Максім вядуць з поля каня Сцёпку, бо тату ўжо час вяртацца на працу на ферму.

“Безумоўна, хочацца, каб дзеці сталі, напрыклад, праграмістамі ў вялікім горадзе. Але і тут, дома, ім заўсёды будуць рады, – на развітанне кажа Дзмітрый. – А для сябе асабіста вырашыў, што там добра, дзе нас няма. У горадзе, увогуле, не магу. Два-тры дні – і ўсё, цягне дахаты. Тут выйдзеш – прастора, дыхаць лёгка, вакол – сваё роднае, блізкае і зразумелае. Як без гэтага жыць?” – сцябае Сцёпку і па вясковай дарозе, з адкрытай усмешкай, едзе на ферму. Там, наперадзе, – гадзіны цяжкай працы, затое за спіной – надзейны тыл і цудоўная вялікая сям’я.

Дом, где живёт Вера

Есть люди, о которых можно написать к любому празднику и даже без особого повода. Профессиональная дата в календаре, фест на местной площади, один из обычных деревенских дней – всегда найдется история, которую они расскажут. Нам повезло познакомиться с одним из таких людей – мирянкой из Еремичей Верой Константиновной Мокат.

Вера Константиновна – бабушка богатая: уже имеет 5 внуков и 6 правнуков, и активная: успевает и маленьких растить, и хозяйство вести. И во дворе, и дома у Веры Константиновы чистота и порядок, даже котята не носятся по комнатам в беспорядочной траектории, а воспитанно поглядывают из-под стола. А на диване «тихий час» – там спят куклы, заботливо уложенные правнучкой Софией, уехавшей совсем недавно и наказавшей ничего не трогать до ее приезда. В общем, видно: бабушке Вере скучать некогда. Да и не зачем.

– Я коренная мирянка, – начинает свой рассказ наша героиня. – Там жили мои родители, бабушка с дедушкой. Нас у мамы было пятеро, я старшая. Медицину Вера Константиновна любила с детства. «Кем ты хочешь стать?» – «Доктором!» – гордо отвечала тогда еще маленькая девочка Вера.

И мечтам всегда суждено сбыться, если эти мечты – одновременно и цель, как это было у нашей героини. Так, в 1951 году двери перед молодой Верой открыла Барановичская четырехгодичная фельдшерско-акушерская школа, откуда вышла фельдшер-акушер Вера Константиновна. Уехав из Мира в Еремичи, женщина семь с половиной лет проработала акушеркой в фельдшерско-акушерском пункте в Скоричах. – Это далеко от дома было. Детей грудных оставляла на восьмидесятилетнюю бабушку, – вспоминает Вера Мокат. – Но выросли все здоровые. И не потому, что я была медицинским работником, а потому что сильными были. Я считаю, что раньше дети были гораздо сильнее. Вскоре ФАП Скоричей сменился для Веры Константиновны роддомом в Малой Обрине.

– Роддом был прямо тут, – улыбается героиня.

И это не красивая гипербола – все очень буквально. В комнате, где сидим мы с Верой Константиновной, новоиспеченные мамы отдыхали, а в соседней спальне был родзал.

– Пять лет я тут самостоятельно проработала. Сложные условия были, непростые случаи, которые теперь решаются с врачебной помощью. А мы в то время все сами. Был у меня такой случай. Приезжает ко мне человек, говорит: женщине плохо. А я знала ее, спрашивала: «Нина, ты беременна или нет?». Тогда она соврала. Оказалось, самостоятельно родила девочку, но пуповину не перевязала. Умер ребенок. А потом выяснилось, что у женщины патология: приращение последа. Был еще случай. Принимаю роды, все идет успешно. Вдруг открывается сильнейшее кровотечение, а работаю я одна и ничего, кроме «Викасола», в акушерской сумке нет. Я один раз его ввела, второй… Вижу, эффекта нет. Тогда я выбежала во двор (а это была зима), взяла огромный ком снега и положила родильнице через пеленку на живот. И только тогда остановилось кровотечение. Об этом случае потом долго вспоминали, восхищались.

Ритм жизни уважаемой на Еремиччине акушерки заставлял волноваться ее близких. Вера Константиновна вспоминает, как однажды ее срочно вызвали в Погорелку. А в это время у женщины гостила семья мужа. – Я поднимаюсь, собираюсь, а золовка спрашивает: «Петь, куда это Веру повезли?» – «Куда повезли, оттуда и привезут», – смеется героиня. – Это была молодость. Это было здоровье. До обеда работала на ФАПе в Погорелке, а потом 4 километра ехала по берегу Немана на работу в Синявскую Слободу. Там я проработала 27 лет.

– Мыслить надо было, как доктору, – заключает Вера Константиновна. – Но очень помогал муж. А вообще я считаю, что любовь к медицине передается по наследству. У меня внучка – доктор, а правнучка, ее дочка, уже тоже решила, что будет доктором. Когда внучке было 6 лет, я сказала дочке: «Алла, ты себе как хочешь, но Анна будет доктором». Так и получилось.

За годы, насыщенные интересными событиями, у Веры Константиновны сформировался жизненный девиз: «Если не будет движения, то смерть может прийти очень быстро». – Бывает, иду я, а мне односельчане говорят: «Константиновна, давайте подвезём» – нет. Двигаюсь столько, сколько могу. Вдобавок ко всему проработала 12 с половиной лет в церковной лавке в нашем храме. Просто попросили люди: «Отец Михаил, пожалуйста, только Веру Константиновну и больше никого. Только чтобы она».

– Расскажите, пожалуйста, про Еремичи. Какие здесь люди, как Вам тут живется? – спрашиваю у собеседницы.

– Все мне здесь нравится. Все-все абсолютно, особенно односельчане. Я люблю медицину и людей. Они ко мне приходят в гости, могут за советом, а могут и просто поговорить, посидеть теплым вечерком на лавочке. И дети, которых я принимала, знают: «Тут живет бабушка Вера». В общем, я без людей не бываю, не могу.

Аксана ЯНУШ, Марына КАЗЛОВІЧ, Лізавета МУЦІЛОВІЧ
Фота аўтараў і з архіва В. МОКАТ