Известные уроженцы Кореличчины. Математик Валерий Громак из Мира преподавал во многих странах мира

Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, загадчык кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу БДУ Валерый Громак – ураджэнец Карэліччыны. Ён нарадзіўся 9 красавіка 1950 года ў г.п. Мір.

У 1967 годзе Валерый Громак паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1972 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі, праз тры гады – аспірантуру з датэрміновай абаронай кандыдацкай дысертацыі.

Працоўную дзейнасць пачаў з пасады асістэнта кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў, затым з’яўляўся старшым выкладчыкам. У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1993 годзе ўзначаліў кафедру БДУ. У якасці запрошанага лектара прафесар Валерый Громак працаваў у вядучых навуковых цэнтрах Канады, Японіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Кітая і іншых краін, з’яўляўся сакіраўніком міжнародных праектаў INTAS, удзельнікам праекта TEMPUS.

Валерый Громак узначальвае беларускую навуковую школу па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена шэсць кандыдацкіх і дзве доктарскія дысертацыі. Ён адзін з арганізатараў новай для Беларусі спецыяльнасці – “камп’ютарная матэматыка”, а таксама адзін з ініцыятараў правядзення Міжнародных матэматычных канферэнцый “Еругінскія чытанні”.

Падрыхтавала Аксана ЯНУШ