Свята, у якім зліліся радасць і гора. Віншуем з Днём Перамогі ў нашым праекце «Вершы на свята»

Свята, у якім зліліся радасць і гора. Віншуем з Днём Перамогі ў нашым праекце «Вершы на свята»

Кранальны твор Пімена Панчанкі пра неўміручасць салдат і пра тое, як важна памятаць і шанаваць герояў Вялікай Айчыннай вайны,чытае для вас Аляксандра Літвінёнак.

Яна акторка Гродзенскага абласнога тэатра лялек, якая добра ўжываецца ў кожную са сваіх роляў.

Дарэчы, любоў да тэатральнага мастацтва пачала фарміравацца ў яе яшчэ ў дзяцінстве. Гэтаму, можна сказаць, паспрыялі яе бацькі, якія таксама працавалі ў тэатры.Таму дзяўчынка літаральна расла ў творчай атмасферы.

 У тэатры лялек я працую ўжо семнаццаць гадоў. У акцёраў ёсць такое паняцце, як «манкі». Гэта ўзбуджальнікі эмацыйнай памяці. Буру эмоцый у мяне, напрыклад, выклікаюць тры тэмы: мама, жывёлы і вайна… Калі казаць пра вайну, напрыклад, то яна выклікае ў мяне эмоцыі страху і жаху, – падзялілася Аляксандра Літвінёнак.

Акрамя таго, у Аляксандры ёсць свая тэатральная студыя, у якой навучаюцца акцёрскаму майстэрству дзеці ад трох да пятнаццаці гадоў.

Пімен Панчанка

Што даты? Гэта толькі вехі гісторыі.

А для салдат,

Чые навек закрыты вейкі,

Няма ўжо дат, ніякіх дат.

За рысай той – маўкліва, пуста,

І на дарогах крыжавых

Узводзім помнікі і бюсты

Мы не для іх, а для жывых.

І для дзяцей, каб не зблудзілі

У гушчары нікчэмных дат.

Каб памяць песні нарадзіла

Аб неўміручасці салдат.

#Вершы на свята