Какие хозяйства и аграрии Кореличчины на текущей неделе лидируют на уборке урожая?

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, на ўчарашнюю раніцу практычна ўсе гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі зерневых культур.

На раніцу 24 ліпеня, СВК «Жухавічы» лідзіруе па ўраджайнасці збажыны. Паказчык на ўзроўні 69,7 ц/га з’яўляецца абсалютным сярод карэліцкіх гаспадарак. На другім і трэцім месцах – СВК “Маяк-Заполле” (66,2 ц/га) і КСУП “Племзавод Карэлічы” (55,0 ц/га). Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 51,9 ц/га. Хлебаробы Карэліччыны ўбралі 1815 га збожжавых палеткаў, што складае 9% ад запланаваных 19937 га ранніх зерневых і зернебабовых культур, намалацілі 9425 тон збажыны.

Адначасова са жнівом на палях Карэліччыны ідзе ўборка азімага рапсу. Сёлета механізатарам раёна неабходна абмалаціць 2516 га алейнай культуры, з якіх на ўчарашнюю раніцу ўбрана 1882 га (75%). Агульны намалот “чорнага золата” складае 6300 га пры сярэднераённай ураджайнасці 33,5 ц/га. На раніцу 24 ліпеня найвышэйшую ўраджайнасць паказваюць уборачныя палеткі СВК “Маяк-Заполле» (45,6), СВК «Свіцязянка-2003” (43,2 ц/га) і СВК “Жухавічы” (40,8 ц/га).

ДОШКА ПАШАНЫ

Перадавікі раёна на ўборцы зерневых і зернебабовых культур
(даныя райсельгасхарчу на 23 ліпеня 2020 года)

Камбайнавыя экіпажы

І. П. БУШМА, У. К. СУХОЦКІ – КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. Камбайнам “Лексіён-580” убралі 28 га, намалацілі 127 тон.

А. М. ШТЭЙН, В. В. ЧЫЖЫК – КСУП “Лукі-Агра”. Камбайнам “Лексіён-580” убралі 22,1 га, намалацілі 118,5 тоны.

А. М. БОНДАР, М. А. БОНДАР – СВК “Жухавічы”. Камбайнам “Лексіён-560” убралі 15,2 га, намалацілі 106,8 тоны.

В. В. ШЫМКА, Д. В. ШЫМКА – КСУП “Лукі-Агра”. Камбайнам “Джон-Дзір” убралі 69,7 га, намалацілі 356,8 тоны.

У. М. ТАНАНКА, Ю. М. ТАНАНКА – КСУП “Лукі-Агра”. Камбайнам “Джон-Дзір” убралі 61,2 га, намалацілі 322,6 тоны.

І. А. ДОБЫЛЕЎ, А. А. САМЕЦ – КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. Камбайнам “Джон-Дзір” убралі 38 га, намалацілі 172 тоны.

Ю. С. ЛАЗАРЧУК, С. М. КАЛЯШЧУК – КСУП “Лукі-Агра”. Камбайнам “КЗС-1218” убралі 63,9 га, намалацілі 334,3 тоны.

А. М. ШАСТАКОЎ, А. А. ЛЕАНОВІЧ – КСУП “Лукі-Агра”. Камбайнам “КЗС-1218” убралі 61,8 га, намалацілі 324,7 тоны.

М. Г. МАЗУР, С. У. РАБКО – СВК “Маяк-Заполле”. Камбайнам “КЗС-1218” убралі 41,9 га, намалацілі 270,2 тоны.

М. А. САЎКО, В. А. САЎКО – СВК “Свіцязянка-2003”. Камбайнам “МЕГА-208” убралі 26 га, намалацілі 132 тоны.

Д. І. КУЛІНІЧ, Д. Л. ЛАЗАРЧЫК – КСУП “Цырын-Агра”. Камбайнам “КЗС-10К” убралі 10 га, намалацілі 57 тон.

С. У. КАСЦЮК – СВК “Жухавічы”. Камбайнам “Ліда-1300” убраў 10,2 га, намалаціў 69,3 тоны.

Вадзіцелі на адвозцы зерня:

С. М. ВАЛЬКО – КСУП “Лукі-Агра”. На аўтамабілі “МАЗ-555026” перавёз 397,6 тоны.

С. А. ГІМПЕЛЬ – КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. На аўтамабілі “МАЗ-555102” перавёз 285 тон.

А. А. НЯМАРСКІ – КСУП “Лукі-Агра”. На аўтамабілі “МАЗ-5551” перавёз 273,3 тоны.

В. Б. БОГУШ – КСУП “Лукі-Агра”. На аўтамабілі “ГАЗ 3571” перавёз 250 тон.

М. П. ХАРУТА – КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. На трактары “МТЗ-3022” перавёз 77 тон.

Звенні на дапрацоўцы зерня:

Ю. М. ТРЫБУЦЬ, А. В. СЕНЮТА, І. М. РАКАЧ, В. В. ГОЦКА – КСУП “Лукі-Агра”. На КЗСВ-30 дапрацавалі 1453 тоны.

У. М. ГІЗ – КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. На КЗСВ-30 дапрацаваў 280 тон.

А. П. КНЫШ, А. М. ПАШКЕВІЧ – СВК “Свіцязянка-2003”. СВК “Свіцязянка-2003”. На МЕКМАР дапрацавалі 409 тон.

Падрыхтавала Аксана ЯНУШ