4 и 5 января работает общественная приемная

4 студзеня 2021 года з 14.00 да 17.00 у пакоі № 12 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта працуе грамадская прыёмная. Жыхары Карэліцкага раёна могуць звярнуцца з цікавячымі пытаннямі, праблемамі, прапановамі, ініцыятывамі, якія садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму, палітычнаму развіццю рэгіёна, стварэнню спрыяльных умоў для рэалізацыі правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Таксама працуе «прамая лінія» па тэлефоне 2-07-10.

Прыём праводзіць старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, намеснік старшыні Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ірына Леанідаўна ПЯНЬКОЎСКАЯ.

5 студзеня 2021 года з 14.00 да 17.00 у будынку Малюшыцкага сельвыканкама (агр. Малюшычы) працуе грамадская прыёмная. Прыём праводзіць намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА ГА «Белая Русь» Яўген Мікалаевіч ЧЫЧКАН.

Таксама працуе «прамая лінія» па тэлефоне 3-71-99.