Навстречу VI Всебелорусскому народному собранию. Анатолий Коршун: «Важно сохранить и развивать достижения предыдущей пятилетки»

У кастрычніку 1996 года ў Беларусі ўпершыню адбыўся маштабны народны форум, які абяднаў людзей розных прафесій, узростаў, сацыяльных груп у абмеркаванні найбольш важных пытанняў жыцця грамадства і дзяржавы. Такі фармат разгляду ключавых задач і накірункаў развіцця краіны на перспектыву замацаваўся: у суверэннай гісторыі Усебеларускі народны сход праходзіў ужо пяць разоў (1996, 2001, 2006, 2010, 2016 гг.).

Усебеларускі народны сход стаў асаблівай формай народаўладдзя, дэмакратычным інстытутам, які дазваляе грамадзянам Беларусі больш шырока рэалізоўваць права ўдзелу ў справах дзяржавы – не толькі праз выбары розных узроўняў і рэферэндумы, дзейнасць парламента і мясцовых саветаў дэпутатаў.

Напярэдадні  VІ Усебеларускага народнага сходу карэліччане выказваюць свае меркаванні наконт далейшага развіцця краіны.

Анатолій КОРШУН, намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама:

Якія пытанні і тэмы з’яўляюцца, на Ваш погляд, актуальнымі на бліжэйшую пяцігодку?

– Па-першае, мы павінны захаваць і развіваць сельскагаспадарчыя  дасягненні папярэдняй пяцігодкі. Менавіта яны і ёсць той фундамент, на якім будуць пабудаваны новыя поспехі як ў раслінаводстве, так і жывёлагадоўлі. А для гэтага трэба ісці наперад, асвойваць і ўкараняць навейшыя тэхналогіі, праводзіць мадэрнізацыю жывёлагадоўчых аб’ектаў, павышаючы эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці з улікам канкурэнцыі, якая пастаянна расце. Зразумела, што там, дзе ёсць якасць, будзе і прыбытак. А на здабытках 80-х гадоў нельга крочыць па XXI стагоддзю.

Упэўнены, што прыярытэтам сацыяльнай палітыкі павінны заставацца павышэнне якасці жыцця, павелічэнне дабрабыту сяльчан. А гэта значыць, што ў сельскай мясцовасці павінна будавацца жыллё, развівацца інфраструктура, быць дастойнымі заробкі. Толькі тады кадравае пытанне,  якое сёння застаецца актуальным, будзе вырашацца станоўча, спрыяць замацаванню моладзі на сяле. Напрыклад, СВК “Свіцязянка-2003”, “Жухавічы”, ”Маяк-Заполле”, “Лукі-Агра” – гаспадаркі, у якіх створаны добрыя ўмовы для працы і жыцця сяльчан.

 

З якімі ініцыятывамі Вы пайшлі б на Усебеларускі народны сход?

– На мой погляд, адным з пытанняў, якому сёння трэба надаць пэўную ўвагу, з’яўляецца развіццё прыватных сельгаспрадпрыемстваў, напрыклад, спецыялізаванай мясной жывёлагадоўлі. Калі ў чалавека ёсць жаданне і фінансавыя магчымасці для стварэння і развіцця фермерскай гаспадаркі, вельмі хацелася б, каб ён адчуваў дадатковую дзяржаўную падтрымку.

 

На Ваш погляд, якая ідэя сёння аб’ядноўвае жыхароў Беларусі?

– Захаванне стабільнасці і міру, узаемапаразумення ў грамадстве. На мой погляд, на сённяшні дзень у кожнага беларуса ёсць магчымасці дастойна жыць і працаваць, атрымліваць адукацыю і медыцынскія паслугі, якія падмацаваны заканадаўча.

Аксана ЯНУШ