На планерке у председателя: факты бесхозяйственности, подготовка памятных мест к 9 Мая и массовая вакцинация от COVID-19

На рабочай нарадзе з кіраўнікамі службаў раёна старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў выказаў незадаволенасць санітарным станам населеных пунктаў раёна. Нягледзячы на тое, што работы па навядзенні парадку вядуцца ўжо месяц, не ўсюды чыста.

— Хутка ў праваслаўных вернікаў пачнецца вялікае свята — Вялікдзень, — адзначыў кіраўнік раёна, — а ў нас, на жаль, ёсць месцы, дзе не браліся за венікі і граблі. За Вялікаднем ідзе яшчэ адна значная дата — Дзень Перамогі. У гэтыя дні мы па традыцыі сустракаем гасцей. Як яны ўспрымуць факты безгаспадарлівасці?

Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады паставіў задачу — да канца красавіка прывесці ў належны стан помнікі ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. По словах намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Чычкана, бягучы рамонт памятных месцаў завершаны, зараз праводзіцца афарбоўка.

Як паведаміў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, праводзіцца актыўная работа па зносе фундаментаў пустуючых і старых дамоў. На працягу бягучага года ў раёне  будуць пахаваны 50 фундаментаў. Вызваленыя тэрыторыі будуць уведзены ў сельгасабарот і трымацца ў парадку.

На бягучым тыдні рабочыя зялёнага будаўніцтва прыступяць да ўборкі смецця з тэрыторый могілак, тэрыторый агульнага карыстання, стыхійных звалак і абкоскі пустазелля вакол помнікаў.

Праводзіцца спілоўванне аварыйных дрэваў у населеных пунктах. Гэтыя работы праведзены ў Трашчычах.

У раёне праводзіцца масавая вакцынацыя насельніцтва супраць каранавіруснай інфекцыі. Глабальная мэта вакцынацыі — стварэнне калектыўнага імунітэта, для выпрацоўкі якога колькасць прывітых павінна складаць не менш за 60% насельніцтва. Такі ахоп дазволіць мінімізаваць ачагі ўзнікнення віруса і спыніць распаўсюджванне небяспечнага захворвання ў краіне. У Карэліцкім раёне першым кампанентам вакцыны прывіта 405 чалавек, другім — 243. Усе прывітыя адчуваюць сябе добра. Хутка ў цэнтральную раённую бальніцу паступяць яшчэ 200 доз вакцыны. Запісацца на прышчэпку ад COVID-19 можна, патэлефанаваўшы ў раённую паліклініку.

Спецыялісты па-ранейшаму раяць насіць сродкі абароны органаў дыхання. За апошні час рэйдавая група райЦГЭ склала 12 адміністрацыйных пратаколаў у адносінах да прадаўцоў, якія парушылі масачны рэжым.

Іна ЛЕЙКА