Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем медицинских работников

Паважаныя работнікі

і ветэраны працы сферы

аховы здароўя Карэліччыны!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Калі вы выбіралі сваю няпростую прафесію, калі ўпершыню апраналі беласнежны халат, кожны з вас марыў дапамагаць людзям, вяртаць здароўе сваіх пацыентаў. І сёння, прымаючы рашэнне каля ложка хворага, вы разумееце, як шмат залежыць ад вас, ад вашых ведаў, ад таго, наколькі вы валодаеце новымі тэхналогіямі і метадамі аказання дапамогі.

У медыцыне няма выпадковых людзей. Вы – асаблівае братэрства моцных духам, мэтанакіраваных, рашучых, тых, хто ведае сапраўдную цану чалавечаму жыццю і здароўю, хто гатовы ў любы час дня і ночы прыйсці на дапамогу.

Асаблівыя словы падзякі ўсім, хто сёння ў мірны час апынуўся «на перадавой» барацьбы з вірусам, які не ведае межаў. Медыкі – сапраўдныя героі сучаснасці, і мы шчыра ўдзячныя ім за самаадданую працу, сілу духу і міласэрнасць!

Паважаныя сябры! Ад душы жадаем вам шчасця і здароўя, міру і дабра, поспехаў у працы, клопату і любові блізкіх, прызнання і павагі калег!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў