С какими вопросами кореличчане обращаются на прямые линии в райисполком?

У раёне працягваецца практыка правядзення прамых тэлефонных ліній з кіраўніцтвам раённага выканаўчага камітэта.

На прамую лінію да старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева патэлефанавала карэліччанка, якая скардзілася на тое, што пры будаўніцтве 20-кватэрнага жылога дома па вул. 8 Сакавіка ў райцэнтры не выканана водаадвядзенне, у выніку чаго падтопліваюцца суседнія дамы. Праблему рашылі мясцовыя камунальнікі, якія ўладкавалі адкрыты вадаток ад праблемнага ўчастка.

Жыхар вёскі Хлюпічы, які здае малако дзяржаве, прасіў арганізаваць пад’езд малаказборшчыка да яго дома. Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама патлумачылі, што пляцоўка для збора і адгрузкі малака ўладкавана каля дома № 2 у Хлюпічах, і гэта зручна для ўсіх вяскоўцаў.

Жыхар г.п. Мір прасіў адчыніць у пасёлку мэблевую краму і скардзіўся на якасць мясцовых хлебабулачных вырабаў. Заяўніку патлумачылі, што названы гандлёвы аб’ект зачынены ў 2011 годзе з-за нерэнтабельнасці. З улікам невялікай колькасці насельніцтва ў Міры аднаўленне яго работы немэтазгодна. Для павышэння якасці хлебабулачных вырабаў Карэліцкім філіялам Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства ў цэху хлебапячэння г.п. Мір праведзены рамонт печы, выканана наладка сістэмы параўвільгатнення і цеплавых рэжымаў выпечкі хлеба. Якасць выпускаемай прадукцыі кантралюецца штодзень.

Іна ЛЕЙКА