На планерке у председателя: снижение заболеваемости и рост вакцинации от COVID-19, 1500 аварийных деревьев и станция обезжелезивания в Еремичах

Эпідсітуацыя ў Карэліцкім раёне дазволіла вывесці хірургічнае і педыятрычнае аддзяленні Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы з кавіднага рэжыму. Бальніца прайшла дэзапрацоўку і вярнулася ў звыклы рэжым працы. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

Жыхары Карэліцкага раёна шпіталізуюцца ў Слонімскую ЦРБ, якая працуе ў якасці міжраённага цэнтра. Адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання на COVID-19 і яго цяжкага цячэння з’яўляецца вакцынацыя.

— Мы просім грамадзян — прайдзіце вакцынацыю супраць COVID-19, — сказаў кіраўнік раёна. — У Карэліцкім раёне прышчапіцца можна ў паліклініках, а таксама прама на рабочых месцах. Практыкуюцца выезды прышчэпачнай брыгады і ў буйныя крамы райцэнтра. На сёння ў раёне прышчэплена ад каранавіруса 38,07% насельніцтва. Важна памятаць і пра вакцынацыю супраць грыпу. Зараз прышчэпка пастаўлена 22% карэліччан. Лечачы ўрач раскажа пра механізм атрымання гэтых прышчэпак.

У раёне ідзе падрыхтоўка да навагодніх і калядных святаў. У раённым бюджэце прадугледжана фінансаванне на набыццё салодкіх падарункаў дзецям з інваліднасцю, рабятам, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама навучэнцам 1-4 класаў агульнаадукацыйных школ. Плануецца, што ў кожным аграгарадку з’явіцца навагодняя ёлка.

У раёне працягваецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў, дарог і вуліц, могілак. Так, у бягучым годзе спілавана 1500 аварыйных дрэў. Набліжаецца да завяршэння рамонт тэрыторыі, прылеглай да Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы, капітальны рамонт дома па вуліцы Прытыцкага, 1 у райцэнтры. Абноўлены выгляд набывае мемарыяльны комплекс «Зорка», дзе аднаўленчыя работы таксама набліжаюцца да фінішу. У снежні плануецца ўвод у эксплуатацыю станцыі абезжалезвання ў аграгарадку Турэц.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара