Житель деревни Барановичи пожаловался на плохое состояние дороги. Что предприняли дорожники?

У рэдакцыю газеты «Полымя» патэлефанаваў жыхар вёскі Баранавічы Малюшыцкага сельсавета Аляксандр Міхайлавіч Бязняк, які скардзіўся на дрэнны стан дарогі Баранавічы — Прылукі.

Пытанне было адрасавана начальніку Карэліцкага ДРБУ-158 Мікалаю Кадлубаю, які паведаміў, што 17 лістапада бягучага года праведзена рамонтнае прафіляванне гравійнага пакрыцця аўтадарогі Н-6195 Палужжа—Машэвічы да аўтадарогі Р5 Баранавічы— Навагрудак—Іўе і Н-6864 пад’езд да вёскі Моладава ад аўтадарогі Н-6195 у межах абслугоўвання арганізацыяй.

Падрыхтавана Галіна СМАЛЯНКА