5 студзеня БРСМ дае старт адкрытым дыялогам «Сіла закона» па растлумачэнні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Пачала сваю работу грамадская прыёмная па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

— 5 студзеня БРСМ дае старт адкрытым дыялогам «Сіла закона» па растлумачэнні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, — гаворыць першы сакратар Карэліцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксіння Ждан. — Прыём на месцы правяду 15 і 23 лютага з 10 па 12 гадзін. Свае пытанні можна задаваць па тэлефоне 8 (01596) 22204. Наведаю працоўныя калектывы Карэліччыны. Пабываю ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, арганізацыях, навучальных установах раёна, абмяркую з моладдзю і працаўнікамі праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На думку раённага лідара моладзі, змены ў Канстытуцыі неабходны ў сувязі з патрабаваннямі часу — навокал усё мяняецца. Правільным з’яўляецца пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў і прадастаўленне іх часткі мясцовым органам кіравання. У праекце Канстытуцыі ўдзяляецца асаблівая ўвага патрыятычнаму выхаванню моладзі. Заканамерна, што 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. «Моладзь павінна ведаць сапраўдную гісторыю сваёй Радзімы, перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», — адзначыла Аксіння Ждан.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Вольгі ГАЎРОШ